Вікіфікацыя

Author: Фаланстэр. Link to original: http://falanster.by/be/wikification (Belarusian).
Tags: мінск, фаланстэр, фікіфікацыя Submitted by rizoma 03.04.2015. Public material.

Translations of this material:

into English: Wikification. 96% translated in draft. Almost done, let's finish it!
Submitted for translation by rizoma 03.04.2015

Text

Вікіфікацыя

Першасныя табы

Праглядзець(актыўны таб)РэдагавацьНаладзіць дысплэйПераглядАдсочвацьПеракладNode exportLogDevel

Прывітанне,

Гэта старонка распавядзе вам, навошта Фаланстэр узяўся за Вікіфікацыю. Чым яна насычаецца і чым будзе насычана цягам 2015-2016 года.

Асноўная мэта - гэта ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці. Будзе моцнай супольнасць, будзе багатая беларуская вікіпедыя, а разам з тым узбагаціцца культура і мова.

Які з раздзелаў? Шчыра кажучы, мы за тое, каб быў адзін беларуcкі раздзел, але падтрымліваем ініцыятывы вікіпедыстаў, і з раздзелу класічнага (55 397 артыкулаў), і з раздзелу акадэмічнага правапісу (80 322 артыкулаў на 7 лютага 2015).

У чым жа ўмацаванне заключаецца? Мы доўгі час сумаўляліся з вікіпедыстамі і даведваліся пра іхнія праблемы, правялі апытанне, якое паказала асноўныя чаканні як актыўных вікіпедыстаў, так і звычайных карыстальнікаў і вызначылі тры асноўныя накірункі ў Вікіфікацыі:

Першы накірунак. Гэта мерапрыемствы ў Мінску ды іншых мястэчках краіны: адкрытыя лекцыі, майстар-класы, конкурсы і сумесныя з іншымі суполкамі падзеі. Калі рэзюмаваць - нарошчванне кантактаў паміж вікі-супольнасцю і тымі, хто можа пашыраць яе тэматыку і колькасць рэдактараў.

Другі накірунак. Гэта праца з медыя-прасторай і піярам. Пашырэнне прысутнасці ў прэсе, на розных падзеях (канфэренцыях, святах і інш), дзе можна пазіцыянаваць Вікіпедыю і ствараць яе прыцягальны і пазітыўны вобраз.

І трэці, найбольш значны для нас накірунак. Гэта перадача ведаў. Мы хочам зрабіць Дапаможнік Вікіпедыста. Гэта будзе электронны і папяровы варыянты для вікіпедыстаў-пачаткоўцаў. Мы хочам зрабіць яго талакой. Гэта значыць прыцягнуць розных людзей да сумеснай творчасці: і бывалых вікіпедыстаў, і пачаткоўцаў, і ты ,хто можа пасля узаемадзейнічаць з Вікіпедыяй: студэнтаў, журналістаў, масткоў, лінгвістаў, даследчыкаў і г.д.

Што будзе ідэальным вынікам? На наш погляд, гэта гатоўнасць беларускай вікі-супольнасці зладзіць міжнароднае мерапрыемства і запрасіць такіх жа актывістаў з розных краінаў у Беларусь, напрыклад, у 2017 годзе. Тады наша міссія будзе дасягнута і мы перадамо эстафету новай генерацыі.

У вас ужо чэшуцца рукі, каб паваланцёрыць у справе Вікіфікацыі?

Справаў хопіць на ўсіх:

Зараз найбольш гарачы піражок - Дапаможнік Вікіпедыста. Рыхтуем тэксты, вясртаем, шукаем фінансаванне.

Вы з іншага гораду (не Мінску)? - таксама справа знойдзецца. Мы гатовы рабіць сумесныя віківылазкі да вас, як гэта было ў Гародні.

Клуб. Вікі клуб будзе вялікай справай да развіцця суполкі. Адчуваеце свой арганізацыйны патэнцыял? Фаланстэр гатовы дапамагчы ў арганізацыі клуба сваім досведам і магчымасцямі.

Хочаце быць карыснымі справе?

Смела пішыце на [email protected] або запаўняйце анкету.

Наш дэвіз: Вікіфікацыя без вакацыяў!

© falanster.by. License: CC BY SA 4.0 Int