Вікіфікацыя (русск)

Author: falanster.by. Link to original: http://falanster.by/be/wikification (Belarusian).
Tags: викификация Submitted by nadyabadya 12.05.2015. Public material.

Translations of this material:

into Russian: Викификация. Translated in draft, editing and proof-reading required.
Submitted for translation by nadyabadya 12.05.2015

Text

Вікіфікацыя

Прывітанне,

Гэта старонка распавядзе вам, навошта Фаланстэр узяўся за Вікіфікацыю. Чым яна насычаецца і чым будзе насычана цягам 2015-2016 года.

Асноўная мэта - гэта ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці. Будзе моцнай супольнасць, будзе багатая беларуская вікіпедыя, а разам з тым узбагаціцца культура і мова.

Які з раздзелаў? Шчыра кажучы, мы за тое, каб быў адзін беларуcкі раздзел, але падтрымліваем ініцыятывы вікіпедыстаў, і з раздзелу класічнага (55 397 артыкулаў), і з раздзелу акадэмічнага правапісу (80 322 артыкулаў на 7 лютага 2015).

У чым жа ўмацаванне заключаецца? Мы доўгі час сумаўляліся з вікіпедыстамі і даведваліся пра іхнія праблемы, правялі апытанне, якое паказала асноўныя чаканні як актыўных вікіпедыстаў, так і звычайных карыстальнікаў і вызначылі тры асноўныя накірункі ў Вікіфікацыі:

Першы накірунак. Гэта мерапрыемствы ў Мінску ды іншых мястэчках краіны: адкрытыя лекцыі, майстар-класы, конкурсы і сумесныя з іншымі суполкамі падзеі. Калі рэзюмаваць - нарошчванне кантактаў паміж вікі-супольнасцю і тымі, хто можа пашыраць яе тэматыку і колькасць рэдактараў.

Другі накірунак. Гэта праца з медыя-прасторай і піярам. Пашырэнне прысутнасці ў прэсе, на розных падзеях (канфэренцыях, святах і інш), дзе можна пазіцыянаваць Вікіпедыю і ствараць яе прыцягальны і пазітыўны вобраз.

І трэці, найбольш значны для нас накірунак. Гэта перадача ведаў. Мы хочам зрабіць Дапаможнік Вікіпедыста. Гэта будзе электронны і папяровы варыянты для вікіпедыстаў-пачаткоўцаў. Мы хочам зрабіць яго талакой. Гэта значыць прыцягнуць розных людзей да сумеснай творчасці: і бывалых вікіпедыстаў, і пачаткоўцаў, і ты ,хто можа пасля узаемадзейнічаць з Вікіпедыяй: студэнтаў, журналістаў, масткоў, лінгвістаў, даследчыкаў і г.д.

Што будзе ідэальным вынікам? На наш погляд, гэта гатоўнасць беларускай вікі-супольнасці зладзіць міжнароднае мерапрыемства і запрасіць такіх жа актывістаў з розных краінаў у Беларусь, напрыклад, у 2017 годзе. Тады наша міссія будзе дасягнута і мы перадамо эстафету новай генерацыі.

У вас ужо чэшуцца рукі, каб паваланцёрыць у справе Вікіфікацыі?

Справаў хопіць на ўсіх:

Зараз найбольш гарачы піражок - Дапаможнік Вікіпедыста. Рыхтуем тэксты, вясртаем, шукаем фінансаванне.

Вы з іншага гораду (не Мінску)? - таксама справа знойдзецца. Мы гатовы рабіць сумесныя віківылазкі да вас, як гэта было ў Гародні.

Клуб. Вікі клуб будзе вялікай справай да развіцця суполкі. Адчуваеце свой арганізацыйны патэнцыял? Фаланстэр гатовы дапамагчы ў арганізацыі клуба сваім досведам і магчымасцямі.

Хочаце быць карыснымі справе?

Смела пішыце на [email protected] або запаўняйце анкету.

Наш дэвіз: Вікіфікацыя без вакацыяў!

Карысныя спасылкі:

Навіны праекта ў вікі Фаланстэра

Беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам.

Беларуская Вікіпедыя акадэмічным правапісам.

Шпаргалка па рэдагаваньні Вікіпедыі па-беларуску

Важная інфармацыя: Конкурс артыкулаў Вікіпедыі «Вікі Вясна»Вікіфікацыя. Што адбылося за мінулыя месяцы зімы.Вікіфікацыя ГародніВікіАпытанне. Вынікі і аналізВікі-асалода міжнароднай супрацы Вікіфікацыя: практычныя заняткі

Тэгі: 2015 Wikification