Валанцёрcтва, практыка і стажыроўкі

Author: Фаланстэр. Link to original: http://falanster.by/be/volunteers (Belarusian).
Tags: Беларусь, валанцёры, фаланстэр Submitted by rizoma 03.04.2015. Public material.

Translations of this material:

into English: Volunteering, practice and job shadowing. Translation complete.
Submitted for translation by rizoma 03.04.2015 Published 2 years, 5 months ago.

Text

Валанцёрcтва, практыка і стажыроўкі

На працягу 2015 года Фаланстэр працягвае супрацоўнiцтва з студэнтамi-практыкантамi i валанцёрамi, а таксама распачынае стажыроўкі ў сферы грамадскай актыўнасці.

Людзі розных прафесій атрымлiваюць магчымасць палепшыць свае навыкі i знайсці сябе!

Што мы прапануем?

Практыкантам, валанцёрам і стажорам

рэальныя і цікавыя практычныя заданнi ў грамадскай арганізацыі (правядзенне мерапрыемстваў, арганiзацыя клубаў i праектаў)

камунікацыі з людзьмі, якія маюць шматгадовы вопыт грамадскай актыўнасці,

магчымасць пашырыць веды не толькі па сваім профілі ці прафесіі, але і ў шматлікіх актуальных галінах (свабодныя праграмы i аўтарскае права, праца з вікітэхналогіямі, вядзенні дакументацыі арганізацыі, будова Wi-Fi сетак, адміністраванне і пабудова сайтаў і інш.)

камандная праца ў рэале і праз сеціва ў розных праектах,

практыка узаемадзеяння з сацыяльнымі сеткамі, напісанне журналісцкіх матэрыялаў, рэалізацыя PR і медыя стратэгій.

Што мы робім?

Інструмент Удзелу, анлайн-платформа для фарміравання пазіцыі і прыняцця рашэнняў супольнасці і калектывамі (электронная дэмакратыя), у тым ліку, з выйсцем на ўзровень краіны,

Мэш-клуб, эксперыментальны праект па вывучэнню і развіццю бяздротавых сетак у нашым грамадстве,

Ars Nova, клуб вывучэння свабодных графічных прылад і стварэння фірмовага стылю праектаў Фаланстэра,

Вікіфікацыя, актывізацыя беларускага вікі-руху і павялічванне свабодных ведаў і кантэнта, выпрацоўка сеткавай культуры ў грамадстве.

Смачная Творчасць, пашырэнне творчага патэнцыялу аўтараў, прыцягванне грамадзян у рэформу аўтарскага права ў Беларусі.

Фаланстэр, гэта дзейнасць прысвечаная развіццю і пашырэнню арганізацыі, яе рэсурсаў і ўзбагачэння ўнутранага жыцця, а таксама міжнародных сувязяў.

Ці падыходзіце вы нам на практыку, стажыроўку ці валантэрства?

Нашы праекты ў большасці з’яўляюцца міждысцыплінарнымі, таму магчыма рэалізавацца і атрымаць веды па розных накірунках.

Мы запрашаем: маркетолагаў, эканамістаў, бухгалтараў, юрыстаў, айцішнікаў, журналістаў, настаўнікаў, менеджараў праектаў, рэжысёраў, сваршчыкаў…

Калі вы не знайшлі сябе ў гэтым спісе — пішыце нам, пагутарым i вызначымся.

Нам важны актыўнасць, добрасумленнасць і адказнасць, адкрытасць, жаданне вывучаць новае і эксперыментаваць.

Стаць валанцёрам! Прайсці практыку! Трапіць на стажыроўку!

Каб падаць заяўку на практыку, валанцерства або стажыроўку, калі ласка, запаўняйце анкету, ці дасылайце свае матывацыйныя лісты i кантактные дадзеные на пошту [email protected]

Што вас чакае па выніку вашай актыўнасці?

Вы ўзмацніце спецыяльныя веды на практыцы і дзейных праектах, падвысіце свае кампетэнцыі у каманднай супрацы

Ваш вопыт і ваша карма пойдуць угару, ваша праца і творы паслужаць на карысць развіццю грамадства і стануць вядомымі.

Вы зможаце знайсці адзінадумцаў і далучыцца да каманды Фаланстэра, і ў якасці актыўнага ўдзельніка.

Апошняе, але не менш значнае: у выніку супрацы мы напішам вам рэкамендацыю і гатовы падтрымліваць вашу адукацыйную або грамадскую актыўнасць і пасля.

Наш вопыт працы з практыкантамі:

Першыя ластаўкі

Частыя пытанні

© falanster.by. License: CC BY SA 4.0 Int