Сустрэча філіялаў СС Беларусі і Украіны (Мінск 26-27.11.2016)

Translations of this material:

into English: Belarus and Ukraine Creative Commons Affiliates meeting (26-27.11.2016, Minsk). 79% translated in draft. Almost done, let's finish it!
Submitted for translation by rizoma 13.12.2016

Text

26-27 лістапада адбылася сустрэча філіялаў СС Беларусі і Украіны – мерапрыемства, якое не толькі дапамагло наладзіць супольныя адносіны двух арганізацый, хварэючых адной справай, але і заклала аснову некалькіх,як здаецца, вельмі карысных накірункаў.

Гісторыя украінскай Крыэйтыў Команз

Пачалася сустрэча з аповеду ўкраінскага боку накшалт гісторыі стварэння украінскага філіялу. Нашыя суседзі маюць даволі цікавы і доўгі шлях, што пачаўся ў 2003 годзе. Усе, здаецца, было даволі проста і складана адначасова – зацікаўленыя людзі збіралі кейсы, шукалі магчымасці, дамаўляліся з ворганамі (нават гэта ў маладой на той час суполцы атрымоўвалася). Разумова, што займаліся і перакладамі – ліцэнзіі CC патрабавалі новай, украінскай мовы. Арганізацыя можа пахваліцца перакладам ліцэнзій СС версіі 4.0.

У 2011 годзе далучыліся іншыя людзі – цяпер каманда налічвае чатыры чалавекі. Здаецца, што можна зрабіць такім невялічкім гуртком? Практыка паказала, што менавіта такія калектывы даюць магчымасць уявіць, што можна зрабіць, калі маць жаданне і ідэі. А вынікі даволі ўважысты – у 2016 годзе арганізацыя прымае статус юрыдычнай асобы. Украінскія калегі адзначылі, што асноўнай складанасцю у іх станаўленні было тое, што не было аніякай падтрымкі ад іншых арганізацый падобнага накірунку – бо падобных арганізацый проста не было. Ведаеце, як Ньютан гаварыў, што яму лёгка было глядзець наперад, бо ён стаяў на плячах гігантаў? А што рабіць первапраходцам як не грызці каменне самастойна?

Трохі пра нас...

Беларускі бок у сваю чаргу выглядае больш юнацкім, чым нашыя калегі – пачаў рабіць першыя ўпартыя крокі на шляху да свабоднага кантэнту ў 2012 годзе. І карані былі больш актывісцкія, чым юрыдычныя – жадалася змяняць сітуацыю з капірайтам, але як гэта рабіць - невядома. Разуменне дадала у тым ліку кніга Л.Лесіга “Свабодная культура” – здаецца, быў знойдзен правільны кірунак. 29 жніўня 2014 года быў заснаваны філіял Creative Commons на базе арганізацыі “Фаланстэр”.

Шмат было зроблена – распачаўся праект “Смачная Творчасць”, шматлікія масты з калегамі, пераклады, прыватныя кансультацыі зацікаўленых, удзел у канференцыях, публічныя лекцыі, стварэнне паштовак пад ліцэнзіямі. На сёння ёсць развагі ў якім фармаце будаваць адносіны з афіцыйнымі ворганамі. Напрыклад, украінскі філіял мае прыватныя стасункі дзярінстытутамі і уплыў на заканадаўчым працэсс праз гэтыя ворганы.

Бягучы стан справаў

Гэтаму пытанню надалі шмат увагі. Украінцы распавялі пра тое, як зараз у іх зменьваецца заканадаўства. Асаблівую зацікаўленасць у зменах бачаць IT-спецыялісты, якія ўжо гатуюць новы закадаўчы праект. Той факт, што ў самой арганізацыі 75% - гэта юрысты, сваю справу робіць – маецца магчымасць праводзіць сапраўды юрыдычна значныя дыскуссіі. Вось добры прыклад: улетку 2015 года была зроблена вычытка перакладаў ліцэнзій дзесяццю прафесійнымі юрыстамі (здаецца, прымаўка пра два юрыста – тры меркаванні тут як ніколі актуальна). У Беларусі з прафессійным поглядам троху складаней, бо кансультацыі каштуюць 100еўра/гадзіна грамадскія арганізацыі проста не пацягнуць. Затое наладжана праца з валанцёрамі.

І, трэба дадаць, што гэта як раз можна лічыць сапраўдным выхадам са складанай фінансавай сітуацыі – валанцёрская праца дапамагае рабіць тое, на што некалькі чалавек фізічна не здольныя. Да таго ж, ёсць магчымасць распаўсюджваць ідэі СС па звычайных людзях.

Абмяркоўваліся сярод іншага і пытанні перакладаў. Украінцы распавядалі пра свае спробы і вынікі – цікавасць вызывала наогул усё, бо у беларусаў у перакладах пакуль толькі deeds (абірач ліцэнзіяў і спрошчаныя тэксты). Пытанняў было шмат – у асаблівасці наконт тэрміналогіі. Прыклад: ці есць сэнс браць афіцыйную лексіку пры перакладах? Украінскія сябры гаворылі аб тым, што яны рабілі менавіта так, аднак, у будучым ім гэта прынесла некаторыя складанасці – афіцыйная мова была сама па сабе з сэнсавымі памылкамі, бо як вядома лицэнзіі СС абапіраюцца на амерыканскае права. Перакладаў поўных тэкстаў ліцэнзій у беларускага філіялу пакуль няма, затое ёсць цікавая ідэя: прыцягнуць да перакладаў студэнтаў і зрабіць пераклад талакой. Невялічкі конкурс, які дапаможа зацікавіць саміх студэнтаў і зрабіць вялікую, здаецца, непад’ёмную працу.

Падводныя камні валанцёрскага падыходу

А што рабіць з жадаючымі дапамагчы, як з імі працаваць? Насамрэч, Фаланстэр сабе пазіцыяніруе менавіта як валанцёрскую суполку. З нядаўняга часу пачалі прыймацца людзі на стажыроўку – і гэта таксама працуе камандзе ў плюс. Як інакш – такая магчымасць “запрагчы” людзей працай цікавай і у той жа час карыснай. Хтось праз стажыроўку праходзіць весела і легка, камусь, наадварот, не усё падабаецца, але проста так тут адпісак не пішуць: калі прыйшоў, то будзь ласкавы прайсці квэст.

Сярод мінусаў “валанцёрскай” ініцыятывы можна адзначыць цякучку кадраў. Людзі гараць справай і жадаюць зрабіць як мага больш… толькі напрацягу двух тыдняў. І за гэтыя два тыдні трэба паспець зрабіць найбольш завершаную задачу, каб ад дапамогі была карысць. Хтось чапляецца, хтось сыходзіць – але нават, калі валанцёр сышоў, у яго усё роўна застануцца веды адносна ідэй СС – а ці гэта не самае галоўнае?

Супольная праца над дапаможнікам Крыэйтыў Команз.

Каманды філіялаў, абмеркаваўшы пытанні супрацоўніцтва, сышліся на тым, што трэба направіць свае сілы на выпрацоўку мануалаў. Як карыстацца ліцэнзіямі, што з імі рабіць, каму яны наогул падыходзяць? Запытаў узнікае шмат, і не заўсёды прыватные кансультацыі могуць дапамагчы. Зашмат лягчэй зрабіць так, каб кожны жадаючы паглядзеў і зразумеў – як яно правільна. Для гэтага патрэбны мануалы – і іх няма ні у беларусаў, ні у украінцаў. З гэтым і пачалі працаваць.

Перш чым распрацоўваць мануалы,трэба было аглядзецца і зразумець, якім чынам працуюць сайты: і ва Украіне, і ў Беларусі ёсць даволі шэраг сайтаў, якія працуюць пад ліцэнзіямі СС. Вынікі, аднак, не вельмі задаволілі – большасць сайтаў, з’яўляючыся парталамі, проста не зусім разумее, што такое ліцэнзіі і як іх трэба выкарыстоўваць. Патрэба ў мануалах таму прагледжваецца даволі яскрава, асабліва з улікам пашырэння росту зацікаўленых у ліцэнзіях. Англамоўных мануалаў можна знайсці даволі шмат.

Вызначыўшы асноўныя парушэнні у выкарыстанні ліцэнзій, быў распрацаваны план дапаможніка, які прадугледжвае некалькі раздзелаў:

як пазначыць свой кантэнт,

як пазначыць чужы кантэнт

як вызначыць правілы для таго, хто бярэ кантэнт.

Гэтыя раздзелы кранаюцца асноўных пытанняў, якія могуць узнікнуць у любога карыстальніка і стваральніка кантэнтам. У планах каманд – давядзенне мануала да шырокага кола чытачоў.

Што далей?

Можна смела сказаць, што праца атрымалася плённай – не толькі распрацавана мадэль дапаможніка, але і склаўся карысны абмен досведам. Украінскія калегі паабяцалі падумаць над валанцёрскай дзейнасцю; беларусы, у сваю чаргу, будуць стукаць у плотныя дзверы дзяржаўных ворганаў і пашыраць стасункі з грамадскімі арганізацыямі.

Таксама ў планах з’явіліся і новыя сумесныя сустрэчы. Напрыклад, чаму б не зрабіць нешта накшалт канфэренцыі для “дэпрэсіўных рэгіёнаў” па СС для Усходняй Еўропы? Гэта было б карысна – дзяліцца негатыўным вопытам таксама трэба. У хуткім часе арганізатары абяцаюць дапіліць дапаможнік пратэсціраваць на якім-небудзь партале або блогу добраахвотніку.

© falanster.by. License: CC BY SA 4.0 Int