Што цікавага адбылося падчас сустрэчы філіялаў Creative Commons Еўропы

Translations of this material:

into English: What interesting happened during Creative Commons of Europe meeting . Translated in draft, editing and proof-reading required.
Submitted for translation by l_wells 26.12.2016

Text

29 верасня - 2 кастрычніка ў Лісабоне адбылася сустрэча філіялаў Creative Commons. Беларусь прадстаўляў Фаланстэр.

У гэтым аглядзе прадстаўлены найбольш значныя на наш погляд тэмы, а таксама спасылкі на праекты, якія працуюць або толькі набіраюць ход.

Перад сустрэчай у групе Творчых Суполак было праведзена апытанне, на што трэба найбольш звярнуць увагу, таму па пунктам раскрываем сабраную і адрэфлексаваную інфармацыю.

СС, Творчныя суполкі, Creative Commons маюць аднолькавае значэнне.

GLAM

Актыўна абмяркоўвалася будучая сертыфікацыйная праграма СС у дачыненні да дзейнасці галерэй, музеяў, выставак і бібліятэк (з англійскай мовы значыць - GLAM - gallery, library, art, museum) Вось так яна можа выглядаць.

Пачынальнікі задумы кажуць, што ўсё толькі на першых парах, таму прапановы вітаюцца. Можна стаць часткай каманды, каму, звычайна, такая ідэя імпануе. Сертыфікацыя вырашыць не толькі адпаведнасць устанаўлення нейкага стандарту адкрытасці установаў GLAM, але і можа палепшыць фінансавы стан самой арганізацыі і філілялаў СС, якія будуць займацца навучаннем і прадастаўленнем сертыфікатаў.

Школа рэформы капірайта

Ладзіла суполка Communia - асацыяцыя арганізацый, якія прасоўваюць рэформы капірайту ў Еўрапескім Саюзе, у тым ліку пашырэнне грамадскага здабытку ў культурнай сферы. Гэтым разам сустрэча была прысвечана таму, як лабіраваць заканадаўчыя змены ў Еўзрасаюзе. У прэзентацыі ёсць цікавыя пункты актуальныя і для беларускага капірайту (аўтарскага права). Напрыклад,

•Немагчымасць рабіць копіі для некамерцыйнага выкарыстання, як для бібліятэк, так і для адукацыйных установаў (напрыклад, з-за тэхнічных сродкаў аховы на электронных носьбітах).

•Непрадугледжанае свабоднае выкарыстанне для анлайн-адукацыі.

•Забарона публікацыі анлайн (на сайтах) алічбаваных твораў ва установах адукацыі, музеях.

•Не прапісаны статус нефармальнай адукацыі і інш.

Удзельнікі кампаніі па змене капірайту падыйшлі візуальна і стварылі старонку, на якой адлюстравалі нераўнамернасць выняткаў і выключэнняў свадобнага выкарыстання для краін Еўрасаюза. Калі хто хоча дэталёвей, занырвайце ў прэзентацыю, там шмат чаго цікавага.

Інфраструктура ўсюды

На секцыі інфраструктуры Creative Commons абмеркавалі, дзе трэба пісаць пра багі, якія вы знаходзіце на сайте СС, або любыя тэхнічныя пытанні. Так карыстайце GitHub Bug-tracker.

Намі было паднята пытанне непрацоўнасці некаторых чалавекачытаемых тэкстаў (СС deeds) на розных мовах, у тым ліку на беларускай.

Была абмеркавана неабходнасць асобнага сайта для філіялаў Еўропы (не толькі ЕС), які зараз, мякка кажучы, вельмі дохлы.

З інфраструктуры, якая рыхтуецца, былі анансаваны рэсурс, што дазваляе паляпшаць распаўсюджванне адкрытага кантэнту ў праектнай дзейнасці, а таксама пошук ланцужка відэа файлаў.

Падчас сустрэчы таксама быў анансаваны слэк-канал еўрапейскай СС супольнасці.

Цікавы праект, які заслугоўвае ўвагі, гэта rightsstatements.org. Гэта платформа прадстаўляе графічна 12 спосабаў выкарыстання электронных твораў, размешчаных на лічбавых сховішчах у інтэрнэце (напрыклад Europeana, 20+ млн. твораў мастацтва). Напрыклад, выява можа паказваць, што невызначаны праваўладальнік твора, або гэта сіроцкі твор, ці твор з кантрактнымі абмежаванннямі. Стваральнікі праекта матывуюць выкарыстоўваць гэтыя абазначэнні на старонках твораў, а таксама ўключаць у код для магчымасці машыначытальнага аналізу. Што можа спрасціць іх наступнае выкарыстанне. У той жа час гэта тэхналогія не замяняе СС-ліцэнзіі.

Узмацненне магчымасцей нашага філіяла

Тут зумім няшмат інфармацыі, але асноўная інфа - гэта будучая сустрэча з філілялам СС Украіны у Мінску 27-29 лістапада 2016 ў Мінску. А таксама сустрэча каманды 23 кастрычніка з нагоды тыдня адкрытага доступа. Запісвайцеся: [email protected]

Фармаванне палітыкі еўрапейскіх філіялаў

На працягу гэтага году будзе выпраўовацца глабальная стратэгія СС-руха. У лістападзе будуць падбіты (merge) прапановы ад філіялаў розных кантынентаў. У красавіку наступнага года на Глабальным Саміце СС 2017 будзе зацверджана сусветная канцэпцыя развіцця СС руху.

Наогул у галоўным офісе СС маюць намер узяць на ўзбраенне падыход Вікімедыі, дзе глабальная павестка фармуецца шматлікімі кансультацыямі на ўзроўні супольнасці, а цэнтральны офіс дапамагае экспертна і рэсурсамі ажжыцявіць яе.

Новыя бізнес-мадэлі

Была зроблена прэзентацыя Паўлам Стэйсі, дзе ён прадэманстраваў існуючы дысбаланс у пераразмеркаванні рэсурсаў на карысць рынка і дзяржавы, і зусім слабы стан “грамадскага набытку” (гэтак званую, Commons). Пазней былі раскрыты асновы бізнес-мадэлей, пабудаваных на ідэалогіі Creative Commons, і паказаны больш за 20 прыкладаў з розных куткоў свету, якія паказалі пэўную ўстойлівасць і паспяховаць. Аўтар абяцаў, што даследванне гэтай будзе аформлена ў кнігу і выкладзена ў сеціве ўжо ў канцы гэтага года. Чакаць засталося няшмат, але чакаць не варта, асновы ўжо даступныя для вывучэння.

Легальныя аспекты

З легальных аспектаў былі закрануты пытанне CC0. Гэту ліцэнзію цэнтральны офіс СС рэкамендуе ў тым ліку для баз дадзеных. Таксама абмярковўвалася пашырэнне СС на творы, якія могуць мець як мінімум падвойную аснову для аховы, напрыклад, капірайтам і правамі на дызайн у дачыненні да 3D-раздрукаваных мадэлей.

Падчас сустрэчы давялося паразмаўляць з шэрагам удзельнікаў. Падсумаванні размоваў ніжэй:

Лука, Славенія

Лічыць, што Славенія з’яўляецца па сутнасці калоніяй, дзе робяць тое, што прымаецца германскім канцлерам (“дыктат Меркель”). Усяму прычына недахоп мясцовых грошай і таму залежнасць ад Германіі. Таксама мы закранулі ў размове, што ў Славеніі большасць музычных праектаў і наогул музычная індустрыя не мае вялікага прыбытку: шмат малых музыкантаў зарабляюць, выкарыстоўваючы розныя спосабы, не звязаныя з капірайтам. Сам філіял займаецца прыватнымі кансультацыямі стваральнікаў.

Александрас, Грэцыя

У размове мы закранулі тэму распаўсюду і накіраванасці патокаў кантэнта. З аднаго боку, існуе шэраг праектаў, якія заклкаюць распаўсюджваць, але не існуе праектаў, якія б размяркоўвалі прыбытак ад гэтага распаўсюду. Такім чынам адбываецца канцэнтрацыя велізарных рэсурсаў у невялікіх ядрах камандаў, заснаваных на опэнсорс і шарынг ідэалогіі. Гэта стварае дысбаланс размеркавання рэсурсаў, і як вынік, улады. На сёння самым значным выклікам на яго погляд з’яўляецца балансаванне гэтых патокаў і стварэнне развітых супольнасцей для кіравання такімі працэсамі. На сёння грэчаскі філіял Творчых суполак актыўна ўзаемадзейнічае з рухам за свабоднае праграмнае забеспячэнне, кансультуе ўрад па свабоднаму ліцэнзаванню, лабіруе змены ў заканадасўства і садзейнічае стартапам, якія базуюцца на свабоднай ідэалогіі. Яго стратэгію называе - хамелеон.

Андрэ, Партугалія

Прэзентаваў праект, якія закліканы збіраць кантэнт ад паспяховых практык фермераў і назваў яго Фармлабам. Андрэ выказаў скептычнае стаўленне да праекта ФармБот, падкрэсліваючы, што гэта вельмі энергетычна затратны спосаб вытворчасці гародніны. Але час усё пакажа і інфармацыя пра гэту практыку будзе прысутнічаць у праекце Андрэ ў тым ліку. Філіял Партугаліі на гэты раз арганізоўваў сустрэчу Творчых Суполак Еўропы. І як адзначалася вышэй, таксама падняў пытанне 3D-друку і капірайт-ліцэнзій СС.

Каміл, Польша

Распавёў, як яны выбудоўвалі кааліцыю для прасоўвання прынцыпаў СС у адукацыйнай палітыцы польскага ураду. Асноўным момантам з’яўляецца збіранне 10-15 арганізацый-саюзнікаў, пасля гэтай лічбы шмат якія арганізацыі проста далучаюцца і працэс лабіравання становіца максімальна плённым. Таксама Каміл распавёў, як працаваць з выкладчыкамі, лаканічна і даступна раскрываючы абмежаванні капірайт і ліцэнзіі СС падчас майстар-класаў (прынцып “кактус”). Польскі філіял знаходзіцца пад дахам арганізацыі Лічбавы Цэнтр і на сёння актыўна прасоўвае адкрытыя падручнікі для адукацыі (у электроннай форме), а таксама лабіруе змены ў агульнаеўрапейскае капірайт-заканадаўства ў арганізацыі Communia, пра якую пісалася вышэй.

Максім, Украіна

У размове распавёў, як адбываецца лабіраванне адкрытых ліцэнзій праз ініцыятывы IT-карпарацый, якія хочаць змяніць заканадаўства датычна стварэння аб’ектаў капірайта па найму, каб у наймальніка заставаліся выключныя правы на створаныя аб’екты ў тым ліку маральныя правы. Таксама Максім распавёў, як адбываецца карупцыя ў арганізацыі па калектыўнаму кіраванню правамі аўтарам. Адмыванне грошай адбываеца праз асяданне сабраных грошай на рахунку гэтай арганізацыі некалькі год і пасля робіцца заключэнне, што аўтары не знойдзены і грошы выкарыстоўваюцца на іншыя мэты.

Пітэр, Данія

Займаецца бізнесам, пабудаваным на інтэграцыі розных прылад стварэння і ліцэнзавання адкрытага кантэнту з навучальнымі праграмамі ў школах. Распавёў пра праект Мапілары, а таксама прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы канструктара СС для вучняў школ. Адзначыў, што веданне пра СС у дацкім грамадстве невялікае і актыўнасць каманды філіяла таксама.

Заключэнне

Сёння СС пераўтвараецца з вузка юрыдычнай арганізацыі, якая падтрымлівала тэксты ліцэнзій СС, у рух, які мае на мэце ўплываць на фарміраванне палітыкі і эканомікі ў 21 стагоддзі, дзе ў цэнтры стаяць вытворчасць інтэлектуальнага прадукта і размеркаванне прыбытку ад яго эканамічнага звароту.