Што такое ЕВС для Фаланстэра і для валанцёраў

Author: falanster.by. Link to original: https://falanster.by/be/evs (Belarusian).
Tags: europen volunteer service, EVS, falanster Submitted by rizoma 19.12.2016. Public material.

Translations of this material:

into English: What does the EVS mean for the Falanster and for volunteers?. Translated in draft, editing and proof-reading required.
Submitted for translation by rizoma 19.12.2016

Text

19 кастрычніка 2016 года Фаланстэр атрымаў акрэдытацыю Еўрапейскай валанцёрскай службы ад праграмы Эразмус+. Гэта значыць, што мы можам прымаць валанцёраў з кранаў Еўропы і дасылаць беларускіх валанцёраў на розныя еўрапейскія праекты.

Мэта ўдзелу Фаланстэра ў ЕВС руху: спрыяць узмацненню лакальных некамерцыйных арганізацый, развіццю міжнароднага валанцёрства, абмену досведам сярод моладзі і нефармальнай адукацыі.

Што такое ЕВС?

Гэта магчымасць паехаць у адну з краінаў Еўразвязу ў некамерцыўную агрганізацыю ці ініцыятыву (ці накшталт такой) і валанцёрыць там каля 30 гадзін на тыдзень на працягу перыяду - з 2 тыдняў да 12 месяцаў (у залежнасці ад праекту).

Амаль усе выдаткі аплочваюцца праектам Эразмус+.

Валанцёр павінен мець узрост ад 17 да 30. Модадзі з меншымі магчымасцямі надзяляецца асобая ўвага і дапамога пры ўдзеле ў праектах.

Праекты могуць быць вельмі рознымі ў залежнасці ад напрамкаў арганізацый, што іх ладзяць:

асабістае і сацыяльна-адукацыйнае развіццё,

грамадскі ўдзел,

сацыяльная праца,

праблемы навакольнага асяроддзя,

нефармальная адукацыя,

культура і крэатыўнасць,

інфармацыйныя тэхналогіі, медыя пісьменнасць і г.д.

Ад валанцёра не патрабуюцца прафісійныя навыкі працы і на працягу валанцёрства будзе адбывацца адукацыя па тых тэмах, з якімі неабходна будзе працаваць. Самае галоўнае тут - цікавасць да сферы дзейнасці праекта, жаданне ўдзельнічаць, навучацца і прымяняць досвед на практыцы, камунікаваць з супольнасцю.

Важна ведаць, што ЕВС не з’яўляецца:

выпадковым, неарганізаваным, частковым валанцёрствам,

працай на прадпрыемстве і аплочваемай працай,

турыстычнай дзейнасцю,

моўнымі курсамі,

эксплуатацыяй таннай працоўнай сілы,

адукацыяй і прафесійнай падрыхтоўкай за мяжой.

Як трапіць на ЕВС праект?

Каб паўдзельнічаць у адным з ЕВС праектаў ад Фаланстэра, неабходна

Для ўдзельнікаў, якія задаюць прыехаць у Беларусь з Еўрапейскага Саюза запоўніць анкету

Для ўдзельнікаў з Беларусі, якія жадаюць адправіцца ў Еўропу трэба паваланцёрыць у Фаланстэры (ці прайсці практыку або стажыроўку). Падчас валанцёрства мы абіраем найбольш падыходзячых кандыдатур.

Фаланстэр - гэта ў першую чаргу супольнасць актыўных і ініцыятыўных валанцёраў, сацыяльных гікаў, якія ствараюць новую Беларусь. Таму мы жадаем, каб валанцёр ад Фаланстэра першапачаткова дапамог нам у нашых задумах (падзяляючы іх) і папрацаваў на ніве сваёй краіны.

Сёння мы прымаем на валанцёрства па наступным накірункам дзейнасці Фаланстэра:

У любы з бягучых праектаў (Лічбавая Майстэрня, Вікіфікацыя, Філіял Creative Commons і інш.),

у любы з нашых клубаў,

Ці распачаць свой праект/клуб, якія адпавядаюць місіі Фаланстэра.

Для беларускіх аплікантоў

Стаць валанцёрам/практыкантам/стажорам

Для замежных валанцёраў

Калі ў вас ёсць пытанні - пішыце нам на пошту [email protected]

© falanster.by. License: CC BY-SA 4.0 Int