Правілы карыстання сайтам

Author: l_wells. Link to original: https://falanster.by/be/pravily-karystannia-saitam (Belarusian).

Translations of this material:

into Russian: Правила использования сайта. Translated in draft, editing and proof-reading required.
Submitted for translation by l_wells 12.08.2017
into English: Terms of use. Translated in draft, editing and proof-reading required.
Submitted for translation by l_wells 03.08.2017

Text

Даныя і прыватнасць

На сайце ўстаноўлены Google Analytics. Гэта значыць, што трэці бок можа збіраць інфармацыю пра вас. Для тых, хто не згодны з такім падыходам, калі ласка выкарыстоўвайце адмысловыя плагіны на сваіх браўзерах (напрыклад, Privacy Badger, Ublock і іншыя).

Даныя, якія сабраныя ў формах гугл, мы выкарыстоўваўваем толькі адпаведна вашым адказам і мэты самой формы. Мы не нясем адказнасці за некарэктна выкарыстаныя персанальныя даныя, якія запаўняліся не на нашай інфраструктуры (сайце, вікі).

Сайт размяшчае кукі на вашым кампьютары. Таму, калі вы жадаеце іх адключыць, карыстайцеся наладкамі браўзера.

Змесціва

Змесціва на сайце размяшчаецца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution - Share Alike 4.0. Мы матывуем валанцёраў, практыкантаў, стажораў арганізацыі ствараць сваё змесціва і код пад свабоднымі і адкрытымі ліцэнзіямі (Creative Common BY-SA 4.0, GNU GPL 3.0 і інш.) Пад змесцівам разумеецца тэкст, фота, гук, відэа і змешаны матэрыял.

На сайце магчыма запазычанае змесціва, якое будзе пазначацца адмыслова. Любое запазычанае змесіцва выкарыстоўваецца ў асветніцкіх і некамерцыйных мэтах, згодна статутнай дзенасці МГА "Фаланстэр" і адпавядае адукацыйным абмежаванням і выключэнням артыкула 32 Закона "Аб аўтарскім праве і сумежных правах" Рэспублікі Беларусь.

Устаўленыя на старонках віджэты трэціх сэрвісаў (напрыклад, youtube.com) выкарыстоўваюць сваю ліцэнзію і адпавядаюць мэце выкарыстання.

Ніжэй апісаны ўмовы для тых, хто хоча карыстацца або дадаваць (пісаць/фатаграфаваць/здымаць) новае змесціва на сайт:

Што можна рабіць са змесцівам сайта?

Вы можаце капіраваць, распаўсюджваць, рэміксаваць, адаптаваць змесіца і ствараць вытворныя творы (тэкст, фота, відэа), у тым ліку для камерцыйных патрэб да таго часу, пакуль вы прытрымліваецеся гэтых жа ўмоваў у дачыненні да сваіх новых твораў, пабудаваных на аснове твораў, якія не пазначаны іншымі умовамі. Усе новыя творы, або творы, створаныя па замове, будуць адпавядаць тым жа ўмовам. Тэкст ліцэнзіі чытайце на старонцы Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International.

Што нельга рабіць са змесцівам?

На арыгінальнае змесціва сайта забараняецца выкарыстоўваць любыя тэхнічныя сродкі, які будуць абмяжоўваць доступ да гэтага змесціва. Варта адзначыць, што змесціва з іншых рэсурсаў распаўсюджваецца па правілах гэтых рэсурсаў і агаворваецца асобна.

Што яшчэ патрабуюць умовы сайта Фаланстэра?

У дадатак да вышэй апісаных правілаў, Фаланстэр падтрабуе ў дачыненні да сваіх фотаздымкаў ставіць імя аўтара, назву сайта falanster.by пад тэкстам артыкула, або пад назвай тэкста артыкула, або пад фота непасрэдна, пазначаючы імя аўтара, якое з'яўляецца прамой спасылкай на старонку, дзе змешчаны твор. Калі фота трапляе ў галерэю, пазнака аўтарства павінна быць непасрэдна пад фота.

Тэгі: