Інтэрнацыянал Пірацкіх Партыяў

wikipedia, “Pirate Parties International”, public translation into Belarusian from English More about this translation.

Translate into another language.

Інтэрнацыянал Пірацкіх Партыяў (ІПП) - палітычны інтэрнацыянал руху Пірацкіх Партыяў. Фармальна быў заснаваны у 2010 годзе на канферэнцыі ІПП у Бруселі (Бельгія).[1]

Змест

Мэты

Гісторыя

Упсальская дэкларацыя

Пражская дэкларацыя

Структура

Канференцыі ІПП

Пірацкія партыі па ўсяму свету

Крыніцы

Знешныя спасылкі

Мэты

ІПП статут [2] апісвае мэты наступным чынам:

дапамагаць разгортваць рух, падтрымліваць і прасоўваць, а таксама забяспечваць камунікацыі і кааперацыю паміж пірацкімі партыямі па ўсяму свету.

ІПП такасама мае мэты павышаць дасведчанасць, распаўсюд і аб'яднанне пірацкага руху праз каардынацыю, абмен інфармацыяй і падтрымку ў заснаванні новых партыяў піратаў.[2]

Партыя імкнецца рэфармаваць законы аб капірайце і патэнтах. Павестка ІПП таксама ўключае падтрымку права прыватнасці, як у інтэрнеце так і ў фізічным жыцці, а таксама празрыстасць кіравання дзяржавай.[3]

Гісторыя

Першая Партыя Піратаў была заснавана ў Швецыі 1 студзеня 2006 года Рыкардам Фальквінге. Астатнія партыі і групы былі сфармаваныя у Аўстрыі, Даніі, Фінляндыі, Германіі, Ірландыі, Галандыі, Польшы, Іспаніі. У 2007 годзе, прадстаўнікі гэтых партыяў сустрэліся ў Вене (Аўстрыя), каб сфармаваць альянс і выпрацаваць планы на выбары ў Еўрапейскі Парламент ў 2009 годзе.[4] Далейшыя канферэнцыі былі праведзены ў Берліне і Упсале (Швецыя) у 2008 годзе. Падчас апошняй была прынята "Упсальская дэкларацыя" як базавая платформа пад выбары.

У верасні 2008 года, Андрэй Нортан (Злучаныя Штаты) быў назначаны як калектыўны каардынатар ІПП. У жніўні 2009 года ён пакінуў гэту пасаду[6] і перадаў функцыі каардынатара ядру каманды пад кіраўніствам Патрыка Мэчлера і Саміра Алліуі (англ. Patrick Mächler, Samir Allioui).[7]

У 2009 годзе шведская Партыя Піратаў перамагла з 7.1% галасоў[8] падчас шведскай палітычнай кампаніі у Еўрапейскі Парламент (ЕП). Піраты занялі 2 з 20 шведскіх месцы у ЕП. Гэта адбылося дзякуючя вялікай хвалі новых сябраў партыі, якія прыйшлі ў партыю падтрымаць трох заснавальнікаў Пірацкай Бухты годам раней.[9]

18 красавіка 2010 года, Інтэрнацыянал Партыяў Піратаў быў фармальна заснаваны ў Бруселі падчас канферэнцыі ІПП, якая адбывалася 16-18 красавіка.[1]

17 студзеня 2011 актывіст Туніскай Партыі Піратаў, Слім Амамоў (Slim Amamou), быў назначаны сакратаром Міністэрства Моладзі і Спорту[10][11][12] у Туніскім урадзе. 25 мая 2011 года, ён пакінуў гэту пасаду, таму што былі запланаваны першыя дэмакратычныя выбары і яго місія была выканана.

У верасні 2011 у Берліне на выбарах Партыя Піратаў перамагла з 8.9% галосоў. Гэта быў першы поспех у заняцці дзяржаўнага парламента ў свеце.[14] у 2012 годзе нямецкія піраты таксама павысілі сваю прысутнасць у некалькіх Германскіх зямельных парламентах (Паўночны Рэйн-Вестфалія, Саар, Шлэзгів-Гальштэйн), звычайна беручы каля 8% галасоў.

Упсальская Дэкларацыя

У 2009 годзе на канферэнцыя ІПП ва Ўпсале (Швецыя), еўрапейскія пірацкія партыі дамовіліся пра дэкларацыю з агульнымі пірацкімі мэтамі для маючыхся адбыцца выбараў у ЕП.[15][16]. Цэнтральныя палажэнні дэкларацыі:

рэформа капірайта, вызваленне некамерцыйнай актыўнасці ад капірайт рэгулявання; памяншэнне працягласці капірайт аховы, забарона DRM тэхналогіяў, супрацьдзеянне падатку на тэхнічнае абсталяванне і кантэнт;

рэформа закона аб патэнтах, асабліва патэнты на жыццё (уключаючы патэнты на насенні і гены) і праграмнае забеспячэнне не павінны быць дазволены;

умацаванне грамадзянскіх правоў, празрыстасці ўрада, неадкладнага і справядлівага суда, свабоды слова і выказванняў; пашырэнне права ананімнасці у камунікацыях.

Пражская Дэкларацыя

У 2012 годзе адбылася канфэренцыя ІПП у Празе (Чэхія), Еўрапейскія пірацкія партыі дамовіліся ўдзельнічаць у выбарах у Еўрапейскі Парламент у 2014 годзе з агульнай праграмай і заснаванай Еўрапейскай Пірацкай Партыі. Дэкларацыя была вынікам канференцый у Пастдаме і Барселоне распрацаваць структуру арганізацыі і прыйсці да агульнага статута.

Структура

ІПП кіруецца праўленнем, лідэрства трымаюць дзве сустаршыні.[18] За палітыку, кіраванне, прыняццё новых сябраў адказвае Генеральная Асамблея, якая збіраецца як мінімум раз на год.

© CC BY-SA

Original (English): Pirate Parties International

Translation: © rizoma .

License: CC BY-SA

translatedby.com crowd

Like this translation? Share it or bookmark!