Адкрытая ліцэнзія на базы дадзеных (АЛБД)

Jordan Hatcher and Dr Charlotte Waelde, “Open Database License (ODbL)”, public translation into Belarusian from English More about this translation.

Translate into another language.

Адкрытая ліцэнзія на базы дадзеных (АЛБД)

Прэамбула

Адкрытая ліцэнзія на базы дадзеных (АЛБД) - гэта ліцэнзійная дамова адмыслова створаная для дазволу карыстальнікам свабодна дзяліцца з іншымі, змяняць і выкарыстоўваць гэту Базу Дадзеных пакуль захоўваюцца гэткая ж свабода для іншых. Шматлікія базы дадзеных знаходзяцца пад аховай аўтарскага права і таму гэты тэкст дазваляе аўтарскія правы. Некаторыя юрысдыкцыі, асабліва Еўрасаюза, маюць спецыфічныя правы, якія датычны баз дадзеных, і таму АЛДБ таксама пакрывае і гэтыя спецыфічныя правы. Урэшце АЛДБ - гэта таксама дамова паміж карыстальнікамі Базы Дадзеных дзейнічаць згодна абазначанаму спосабу пры доступе да гэтай Базы Дадзеных у адказ.

Базы дадзеных могуць змяшчаць шырокае кола кантэнту рознага тыпу (напрыклад, выявы, аўдыёвізуальныя матэрыялы, музыку ў адной бадзе дадзеных), і таму АЛБД кіруе толькі правамі, якія пакрываюць саму Базу Дадзеных, але не кантэнт гэтай Базы Дадзеных. Ліцэнзіярам варта выкарыстоўваць АЛДБ разам з іншай ліцэнзіяй для кантэнту, калі ўвесь кантэнт мае адзіныя правы, гэта ліцэнзія ўніфікавана пакрывае ўвесь кантэнт. Калі кантэнт мае разныя правы, Ліцэнзіяру варта апісаць, якія правы кіруюць якім кантэнтам асобным надпісам або іншым спосабам, які растлумачыць, якія правы да чаго прымяняюцца.

Час ад часу змесціва базы дадзеных або сама база дадзеных можа знаходзіцца пад уплывам іншых правоў, не пазначаных тут (такія як прыватнасць дамовы, правы на гандлёвы знак, прыватнасць, ахова персанальных дадзеных у змесціве базы дадзеных), і таму вам рэкамендуецца пракансультавацца аб іншых дакументах або правах перад тым, як пачынаць актыўнасць, якая не пакрываецца гэтай Ліцэнзіяй.

Ліцэнзіяр (як вызначана ніжэй)

і

Вы (як вызначана ніжэй)

згаджаецеся з наступным:

1.0 Вызначэнні і значныя словы

"Зборная База Дадзеных" - гэта База Дадзеных у нязмененай форме як частка калекцыі незалежных баз дадзеных, якія разам сабраны ў адной базе дадзеных. Творы, якія складаюць Зборную Базу Дадзеных не могуць лічыцца Вытворнай Базай Дадзеных.

"Перадаваць" - гэта дзеяслоў, якія азначае Выкарыстанне Базы Дадзеных, Вытворнай Базы Дадзеных, або Базы Дадзеных як часткі Зборнай Базы Дадзеных у любым выпадку дазваляе асобе рабіць або атрымліваць копіі гэтай Базы Дадзеных або Вытворнай Базы Дадзеных. Перадача не ўключае ўзаемадзеянне з карыстальнікам праз кампьютарную сетку або стварэнне і Выкарыстанне Спароджаннага Твору, дзе не перадаецца копіі гэтай Базы Дадзеных або Вытворнай Базы Дадзеных. "Кантэнт" - гэта змесціва гэтай Базы Дадзеных, які ўключае інфармацыю, незалежныя творы, іншыя матэрыялы сабраныя ў Базе Дадзеных. Напрыклад, кантэнтам Базы Дадзеных могуць быць фактычныя дадзеныя або творы, такія як выявы, аўдыёвізуальныя матэрыялы, тэксты або гукі.

"База дадзеных" - падборка матэрыялаў (Кантэнта), упарадкаваных згодна сістэматызаванаму і метадычнаму падыходу, і даступная праз электронныя і іншыя сродкі, прапануемыя пад умовамі дадзенай Ліцэнзіі.

"Дырэктыва аб Базах Дадзеных" - маецца на ўвазе Дырэктыва Еўрасаюза 96/9/ЕС, прынятая Еўрапарламентам 11 сакавіка 1996 года аб прававой ахове баз дадзеных з папраўкамі і дапаўненнямі.

"Правы на Базу Дадзеных" - азначаюць правы з Часткі 3 ("sui generis") правоў у Дырэктыве аб Базах Дадзеных (як выпраўленых і як перанесеных краінамі-сябрамі ЕС), якія ўключаюць Здабыццё і Паўторнае Выкарыстанне ўсяго або Значнай часткі Кантэнта, гэтак жа як і падобныя правы даступныя ў абазначаных юрысдыкцыях у Секцыі 10.4

"Вытворная База Дадзеных" - азначае базу дадзеных, якая базуецца на зыходнай Базе Дадзеных, у тым ліку любыя пераклады, адаптацыі, сістэматызацыі, змяненні, або іншыя дадакі да зыходнай Базы Дадзеных. Гэта ўключае, але не абмежавана: Здабыванне, Паўторнае Выкарыстанне ўсёй або Значнай часткі Кантэнту ў новай Базе Дадзеных.

"Здабыванне" - гэта пастаяннае або часовая перадача ўсяго або Значнай часткі Змесціва ў іншае асяроддзе для любых сродкаў і ў любой форме.

"Ліцэнзія" - азначае гэта ліцэнзійнае пагадненне, дазвол такіх правоў як аўтарскія правы і Правы на Базу Дадзеных, а таксама кантракт.

"Ліцэнзіяр" - гэта Асоба, якая прапануе Базу Дадзеных на ўмовах гэтай Ліцэнзіі.

"Асоба" - азначае фізічную або юрыдычную асобу, або сукупнасць асобаў у карпарацыі або па-за карпарацыямі.

"Спароджаны Твор" - гэта твор (як выява, аўдыёвізуальны матэрыял, тэкст, музыка), якія вынікае з выкарыстання цэлай або Значнай часткі Кантэнту (праз пошук або іншы запыт) з гэтай Базы Дадзеных, Вытворнай Базы Дадзеных, або Базы Дадзеных як часткі Зборнай Базы Дадзеных.

"Публічна" - азначае Асобаў, адрозных ад Вас або Вашага кантролю, якія маюць больш чым на 50% уласнасці або паўнамоцстваў кіраваць іх актыўнасцямі (такія як заключэнне дамовы з незалежным кансультантам).

"Паўторнае выкарыстанне" - азначае любую форму, якая робіць даступнай іншым усю або Значную частку Кантэнту праз распаўсюд копій, пракаце, анлайн публікацыі або іншымі формамі перадачы.

"Значны" - вызначаецца ў паказчыках колькасці і якасці, або камбінацыі абодвух. Паўторнае або сістэматычнае Здабыча або Паўторнае выкарыстанне нязначнай часткі Кантэнта можна палічыць за Забытак або Паўторнае выкарыстанне Значнай часткі Кантэнта.

"Выкарыстоўваць" - гэта дзеяслоў, які азначае рэалізацыю любога дзеяння, якое абмежавана аўтарскім правам, Правам на Базу Дадзеных любым арыгінальным сродкам або іншымі прыладамі, і ўключае без абмежаванняў распаўсюд, капіраванне, публічнае прадстаўленне, падрыхтоўку залежных твораў ад Базы Дадзеных, а таксама змяненне Базы Дадзеных для тэхнічнай неабходнасці выкарыстоўваць яе ў розных рэжымах і фарматах.

"Вы" - азначае Асобу ажыццяўляючуя правы пад гэтай Ліцэнзіяй, якая раней не парушала ўмовы дадзенай Ліцэнзіі датычна гэтай Базы Дадзеных, або якая атрымала дазвол ад Ліцэнзіяра ажыццяўляць правы пад гэтай Ліцэнзіяй, нягледзячы на папярэднія парушэнні гэтай Ліцэнзіі.

Словы ў адзіночным ліку ўключаюць множны лік і наадварот.

2.0 Што ахоплівае гэта Ліцэнзія

2.1. Юрыдычнае дзеянне гэтага дакумента. Гэта Ліцэнзія ёсць:

а. Ліцэнзія сапраўдная для аўтарскіх правоў і сумежных правоў;

б. Ліцэнзія на Правы на Базу Дадзеных; а таксама

в. Дамова ў форме кантракту паміж Вамі і Ліцэнзіярам.

2.2. Якія юрыдычныя правы ахоплівае. Гэта Ліцэнзія ахоплівае правы на Базы Дадзеных, уключаючы:

а. Аўтарскае права або сумежныя правы ў Базе Дадзеных. Ліцэнзаванае аўтарскае права ўключае любыя індывідуальныя кампаненты Базы Дадзеных, але не пакрывае аўтарскае права на Кантэнт, які ліцэнзуецца асобна ад гэтай Базы Дадзеных. Глядзіце дэталі ў Секцыі 2.4. Закон аб аўтарскім праве адрозніваецца ў розных юрысдыкцыях, але верагодна распаўсюджваецца на: мадэль або схему Базы Дадзеных, якая выражаецца ў арганізацыі, структуры, сувязях гэтай Базы Дадзеных, а таксама можа ўключаць табліцы і індэксы табліц Базы Дадзеных, запіс дадзеных і вывадныя схемы; назвы Палёў Кантэнта ў захаванай Базе Дадзеных;

б. Правы на Базу Дадзеных. Правы на Базу Дадзеных пашыраюцца толькі на Здабыццё і Паўторнае выкарыстанне усёй або Значнай часткі Кантэнта. Правы на Базу Дадзеных могуць прымяняцца, нават калі не існуе аўтарскага права на гэтую Базу Дадзеных. Правы на Базу Дадзеных могуць таксама прымяняцца, калі Кантэнт выдалены з Базы Дадзеных і выбраны або ўпарадкаваны спосабам, які не парушае ніякія аўтарскія правы; і

в. Кантракт. Гэта ёсць дамова паміж Вамі і Ліцэнзіярам для доступа да гэтай Базы Дадзеных. У адказ вы згаджаецеся трымацца ўмоваў выкарыстання доступам, які абазначаны гэтай Ліцэнзіяй.

2.3. Якія правы не ахоплівае.

а. Гэта ліцэнзія не прымяняецца да камп'ютарных праграм, якія выкарыстоўваюцца для стварэння або працы з гэтай Базай Дадзеных;

б. Гэта ліцэнзія не пакрывае патэнты на Кантэнт або гэту Базу Дадзеных; а таксама

в. Гэта ліцэнзія не пакрывае правы на таварныя знакі, звязаныя з гэтай Базай Дадзеных.

2.4 Адносіны да Кантэнту ў гэтай Базе Дадзеных. Асобныя элементы Кантэнту, якія ўтрымліваюцца ў гэтай Базе Дадзеных, могуць знаходзіцца пад уздзеяннем іншых правоў, уключаючы аўтарскія, патэнтныя, ахову персанальных дадзеных, прыватнасць, асабістыя правы. Гэта Ліцэнзія не пакрывае ніякія правы (інакшыя, чым Правы на Базу Дадзеных) на асобны Кантэнт, змешчаны ў гэтай Базе Дадзеных. Напрыклад, калі гэта Ліцэнзія выкарыстана на Базу Дадзеных выяваў (гэта Кантэнт), гэта Ліцэнзія не распаўсюджваецца на аўтарскае права на асобныя выявы, якія маглі мець свае ўласныя ліцэнзіі або адну ліцэнзію, пакрываючую ўсе правы гэтых выяў.

3.0. Прапаноўваемыя правы

3.1 У адпаведнасці з палажэннямі і ўмовамі гэтай Ліцэнзіі заключаецца у тым, што Ліцэнзіяр даруе Вам міжнародную, свабодную ад раялці, не эксклюзіўную, прыпыняемую (толькі згодна з Секцыяй 9) ліцэнзію Выкарыстоўваць гэту Базу Дадзеных напрацягу дзеяння аўтарскага права і Правоў на Базу Дадзеных. Гэтыя правы відавочна ўключаюць камерцыйнае выкарыстанне і не выключаюць ніякія сферы прымянення. У той ступені, у якой гэта магчыма ў адпаведнай юрысдыкцыі, калі гэтыя правы могуць прымяняцца ў розных асяродках і фарматах, якія вядомы зараз або будуць створаны ў будучым.

Правы, якія прадастаўлены, пакрываюць, напрыклад:

а. Здабыванне і Паўторнае Выкарыстанне цэлай або Значнай часткі Кантэнту;

б. Стварэнне Вытворных Баз Дадзеных;

в. Стварэнне Зборных Баз Дадзеных;

г. Стварэнне часовых або пастаянных рэпрадукцый любымі спосабамі і ў любых формах для цэлай базы дадзеных або яе часткі, уключаючы Вытворную Базу Дадзеных або частку Зборнай Базы Дадзеных; і

д. Распаўсюд, паведамленне для агульнага ведання, паказ, прадастаўленне для выкарыстання, адкрыццё для доступу або прадстаўленне публіцы любымі спосабамі і ў любой форме, цэлай або часткі, уключаючы любую Вытворную Базу Дадзеных або як частку Зборнай Базы Дадзеных.

3.2 Прымусовыя схемы ліцэнзавання. Для пазбягання сумневу:

а. Не-адмаўляльная схема абавязковага ліцэнзавання. У той юрысдыкцыі, дзе ад права збіраць роялці пра пымусовую або вызначаную законам ліцэнзію не можа быць адмоўлена, Ліцэнзіяр захоўвае выключныя правы для збору гэтага роялці для любога выкарыстання Вамі нададзеных правоў пад гэтай Ліцэнзіяй;

б. Адмаўляемыя схемы прымусовай ліцэнзіі. У тых юрысдыкцыях, дзе права збіраць раялці праз вызначаную законам або абавязковую схему ліцэнзавання можа быць прыпынена, Ліцэнзіяр прыпыняе выключнае права збіраць раялці для любога выкарыстання Вамі нададзеных правоў пад гэтай Ліцэнзіяй; а таксама

Добраахвотная схема ліцэнзавання. Ліцэнзіяр адмаўляецца ад права збіраць роялці за любое выкарыстанне Вамі дараваных гэтай Ліцэнзіяй правоў, як індывідуальна, гэтак і праз арганізацыі калектыўнага кіравання аўтарскімі правамі (АККАП), прымяняючай дагаворныя схемы кіравання, калі Ліцэнзіяр з'яўляецца сябрам такой арганізацыі.

3.3 Права выдаваць гэту Базу Дадзеных пад іншымі ўмовамі або прыпыняць распаўсюд або рабіць дасяжнай гэту Базу Дадзеных абаронена. Заўважым, што гэта База Дадзеных можа быць пад мноствам ліцэнзіяў, і таму Вы можаце выбіраць выкарыстанне альтэрнатыўных ліцэнзіяў для гэтай Базы Дадзеных. У адпаведнасці з Секцыяй 10.4 усе астатнія правы не дараваныя дакладна Ліцэнзіярам абаронены.

4.0 Умовы выкарыстання

4.1. Правы, падараваныя ў Секцыі 3 вышэй, выражаны пры ўмове Вашага прыняцця наступных ўмоваў выкарыстання. Гэтыя ўмовы з'яўляюцца істотнымі ўмовамі гэтай Ліцэнзіі, і калі Вы не прытрыліваецеся іх, Вы будзеце істотна парушаць яе ўмовы.

4.2. Заўвагі. Калі Вы Публічна Перадаеце гэту Базу Дадзеных, любую Вытворную Базу Дадзеных, або Базу Дадзеных як частку Зборнай Базы Дадзеных, тады Вы павінны:

a. Рабіць так толькі пад умовамі гэтай Ліцэнзіі або іншай ліцэнзіі, дазволенай у Секцыі 4.4;

б. Уключаць копію гэтай Ліцэнзіі (або сумяшчальнай ліцэнзіі, дазволенай Секцыяй 4.4) або URI спасылку з гэтай Базай Дадзеных або Вытворнай Базай Дадзеных, уключаючы абедзве, і ў гэту Базу Дадзеных або Вытворную Базу Дадзеных, і ў любую значную дакументацыю; а таксама

в. Захаваць не кранутымі паведамленне пра аўтарскае права і Права на Базу Дадзеных і паведамленне, якое спасылаецца на гэту Ліцэнзію.

г. Калі гэта немагчыма пакінуць патрабуемае паведамленне ў адпаведным файле згодна з яго структурай, тады Вы павінны ўключыць гэта паведамленне ў месцы (такім як адпаведная тэчка), дзе карыстальнікі маглі б знайсці гэты файл.

4.3 Папярэджанне выкарыстання выведзенага (Кантэнту). Стварэнне і Выкарыстанне Спароджаннага Твору не патрабуе паведамлення згодна Секцыі 4.2 Аднак, калі вы Публічна Выкарыстоўваеце Спароджаны Твор, Вы павінны ўключыць папярэджанне звязанае з гэтым Спароджаным Творам да любой Асобы, якая выкарыстоўвае, праглядае, даступаецца, ўзаемадзейнічае або іначай уздзейнічае на Спароджаны Твор, што Кантэнт атрыманы з гэтай Базы Дадзеных, Вытворнай Базы Дадзеных, або Базы Дадзеных як часткі Зборнай Базы Дадзеных і База Дадзеных даступны пад гэтай Ліцэнзіяй.

а. Прыклад апавяшчэння. Наступны тэкст будзе задавальняць паведамленню ў Секцыі 4.3:

Утрымлівае інфармацыю з НАЗВА БАЗЫ ДАДЗЕНЫХ, якая даступна

тут на ўмовах ліцэнзіі Адкрытай Ліцэнзіі на Базу Дадзеных (АЛДБ).

НАЗВА БАЗЫ ДАДЗЕНЫХ варта, каб была перанесена з назвай гэтай Базы дадзеных і спасылкай (URI) гэтай Базы Дадзеных. "Адкрытая Ліцэнзія на Базу Дадзеных" павінна ўтрымліваць спасылку (URI) на тэкст гэтай Ліцэнзіі. Калі спасылка немагчыма, Вы павінны уключыць просты тэкст патрабуемага URI з вышэй пазначаным паведамленнем.

4.4 Выкарыстанне на тых жа ўмовах

а. Любая Вытворная База Дадзеных, якую Вы Публічна Выкарыстоўваеце павінна быць толькі пад умовамі:

і. Гэтай Ліцэнзіі;

іі. Апошняй версіі гэтай Ліцэнзіі падобнай па духу да гэтай Ліцэнзіі; або

ііі. Сумяшчальнай ліцэнзіі.

Калі Вы ліцэнзуеце Вытворную Базу Дадзеных пад адной з ліцэнзіяў адзначаных вышэй (ііі), Вы павінны згадзіцца з умовамі гэтай ліцэнзіі.

б. Для пазбягання сумневу, Здабытак або Паўторнае выкарыстанне ўсёй або Значнай часткі Кантэнта ў новую базу дадзеных - гэта ёсць Вытворная База Дадзеных і павінна задавальняць умовам Секцыі 4.4.

в. Вытворная База Дадзеных і Спароджаныя Творы. Вытворная База Дадзеных з'яўляецца Публічна Выкарыстоўваемай і таму павінна адпавядаць Секцыі 4.4, калі Спароджаны Твор, створаны з гэтай Вытворнай Базы Дадзеных, з'яўлаецца Публічна Выкарыстоўваемым.

г. Сумеснае Выкарыстанне і дадатковы Кантэнт. Для пазбягання сумневу, Вы не павінны дадаваць Кантэнт ў Вытворную Базу Дадзеных згодна Секцыі 4.4 а, які не сумяшчальны з правамі даруемымі гэтай Ліцэнзіяй.

д. Сумяшчальныя ліцэнзіі. Ліцэнзіяры могуць назначыць давераную асобу для вызначэння сумяшчальных ліцэнзіяў згодна з Секцыяй 4.4 а ііі. Калі яны зробяць гэтак, публічная заява даверанай асобы пра прыняццё сумяшчальнай ліцэнзіі дае Вам дазвол выкарыстоўваць сумяшчальную ліцэнзію.

4.5 Абмежаванні Выкарыстання на тых жа ўмовах. Патрабаванні Секцыі 4.4 не прымяняюцца ў выпадках:

а. Для пазбягання сумневаў, ад Вас не патрабуецца ліцэнзаваць Зборныя Базы Дадзеных пад гэтай Ліцэнзіяй, калі Вы ўключаеце гэту Базу Дадзеных або Вытворную Базу Дадзеных у калекцыю, але гэта Ліцэнзія працягвае прымяняцца да гэтай Базы Дадзеных або Вытворнай Базы Дадзеных як часткі Зборнай Базы Дадзеных.

б. Выкарыстанне гэтай Базы Дадзеных, Вытворнай Базы Дадзеных, або гэтай Базы Дадзеных як часткі Зборнай Базы Дадзеных для стварэння Спароджанага Твору не стварае Вытворнай Базы Дадзеных для мэтаў секцыі 4.4; і

в. Выкарыстанне Вытворнай Базы Дадзеных унутры арганізацыі не з'яўляецца публічным і таму не падпадае пад патрабаванні Секцыі 4.4.

4.6 Доступ да Вытворнай Базы Дадзеных. Калі Вы Публічна Выкарыстоўваеце Вытворную Базу Дадзеных або Спароджаны Твор ад Вытворнай Базы Дадзеных, Вы павінны прапанаваць атрымальнікам Вытворнай Базы Дадзеных або Спароджанага Твору копію ў машына-чытаемам фармаце:

а. Цалкам Вытворнай Базы Дадзеных; або

б. Файла, які змяшчае ўсе дадаткі, зробленыя да Базы Дадзеных, або метады, выкарыстоўваемыя для дадаткаў да гэтай Базы Дадзеных (такія як алгарытм), уключаючы любы дадатковы Кантэнт, якія робяць усе адрозненні паміж гэтай Базай Дадзеных і Вытворнай Базай Дадзеных.

Вытворная База Дадзеных (пункт а.) або файл зменаў (пункт б.) павінны быць даступныя па разумнаму кошту для фізічнага распаўсюду і свабодная ад выдаткаў, калі распаўсюджваецца праз інтэрнет.

4.7 Тэхналагічныя меры і дататковыя ўмовы

а. Гэта Ліцэнзія не дазваляе Вам памяшчаць (за выключэннем Секцыі 4.7 б.) любыя ўмовы або тэхналагічныя меры на гэту Базу Дадзеных, Вытворную Базу Дадзеных, усю або Значную частку Кантэнта, якія змяняюць або абмяжоўваюць умовы гэтай Ліцэнзіі, або любыя правы падараваныя гэтай Ліцэнзіяй, або маюць уздзеянне або намер абмежаваць магчымаць для любой асобы карыстацца гэтымі правамі.

б. Паралельны распаўсюд. Вы можаце змясціць умовы або тэхналагічныя меры ў гэту Базу Дадзеных, Вытворную Базу Дадзеных, усю або Значную частку Кантэнта ("Абмежаваная База Дадзеных") у парушэнне Секцыі 4.7 а. толькі, калі Вы таксама зрабілі копію гэтай Базы Дадзеных або Вытворнай Базы Дадзеных даступнай атрымальніку Абмежаванай Базы Дадзеных:

і. Копія даступна без дадатковай аплаты;

іі. Копія даступна ў асяродку, што не змяняе або не абмяжоўвае ўмовы гэтай Ліцэнзіі або іншыя правы дадзеныя ёй або мае ўздзеянне або намер абмежаваць магчымасці любой асобы выкарыстоўваць гэтыя правы ("Неабмежаванай Базы Дадзеных"); а таксама

ііі. Гэта Неабмежаваная База Дадзеных ёсць як мінімум даступная для атрымальніка для практычнай патрэбы, як і Абмежаваная База Дадзеных

в. Для пазбягання сумневу, Вы можацце размясціць гэту Базу Дадзеных або Вытворную Базу Дадзеных у залагінены асяродак, пад паролем, або падобнай схемай кантролю прадастаўляемага доступа, пры ўмове, што Вы не змяняеце і не абмяжоўваеце ўмовы гэтай Ліцэнзіі або любыя правы, даруемыя ёй, не ўздзейнічаеце або не маеце намер абмежаваць магчымасці для любой асобы карыстацца гэтымі правамі.

4.8. Ліцэнзаванне іншых. Вы не можаце субліцэнзіваць гэту Базу Дадзеных. Кожны раз Вы даводзіце да ўсеагульнага ведання гэту Базу Дадзеных, увесь або Значную частку Кантэнту, або іншую Вытворную Базу Дадзеных каму-небудзь яшчэ любым спосабам, Ліцэнзіяр прапануе атрымальніку ліцэнзіі да гэтай Базы Дадзеных тыя самы палажэнні і ўмовы як у гэтай Ліцэнзіі. Вы не адказныя за выкананне ўмоў гэтай Ліцэнзіяй трэцім бокам, але Вы можаце ўжываць любыя правы, што вы маеце на Вытворную Базу Дадзеных. Вы адзіны адказны за любыя змяненні Вытворный Базы Дадзеных, зробленай вамі, або іншай Асобай пад Вашым кіраўніцтвам. Вы не можаце змясціць ніякія абмежаванні на выкарыстанне правоў, падараваных або ўхваленых гэтай Ліцэнзіяй.

5.0 Асабістыя немаёмасныя правы

5.1 Асабістыя немаёмасныя правы. У гэтай Секцыі раскрываюцца асабістыя немаёмасныя правы, уключаючы правы на аўтарства Базы Дадзеных або правы пярэчыць супраць такіх адносінаў, як парушэнне аўтарскага гонару і рэпутацыі, або любых прыніжальных адносінаў:

а. Для юрысдыкцый, якія дазваляюць прыпыняць асабістыя немаёмасныя правы, Ліцэнзіяр прыпыняе ўсе асабістыя немаёмасныя правы, якія Ліцэнзіяр мае на Базу Дадзеных у максімальна магчымым памеры згодна закона ў адпаведнай юрысдыкцыі паводле Секцыі 10.4;

б. Калі прыпыненне асабістых немаёмасных правоў паводле Секцыі 5.1 у адпаведнай юрысдыкцыі не магчыма, Ліцэнзіяр згаджаецца не дэклараваць любыя асабістыя немаёмасныя правы на Базу Дадзеных і прыпыняе ўсе патрабаванні на асабістыя немаёмасныя правы ў поўным памеры згодна закону ў адпаведнай юрысдыкцыі паводле Секцыі 10.4; а таксама

в. Для юрысдыкцый, якія не дазваляюць прыпыненне або дамовы не дэклараваць асабістыя немаёмасныя правы згодна Секцыі 5.1 падпунктаў а і б, аўтар можа захаваць яго асабістыя немаёмасныя правы па дакладных баках гэтай Базы Дадзеных.

Калі ласка, пазначце, што некаторыя юрысдыкцыі не дазваляюць прыпыненне асабітых немаёмасных правоў, і таму асабістыя немаёмасныя правы могуць існаваць на гэту Базу Дадзеных у некаторых юрысдыкцыях.

6.0 Чэсная дзелавая практыка, выключэнні Базы Дадзеных і іншыя неахопліваемыя правы

6.1. Гэта Ліцэнзія не ўздзейнічае на любыя правы, якія Вы або нехта іншы можа самастойна мець пад любым дзейсным праваам, каб рабіць любое выкарыстанне гэта Базы Дадзеных, ўключаючы без абмежаванняў:

а. Выняткі да Правоў на Базу Дадзеных, уключаючы: Здабычу Кантэнта з неэлектроннай Базы Дадзеных для асабістага выкарыстання, Здабыча для мэтаў ілюстрацыі пры навучанні або даследванні, і Здабыча або Паўторнае Выкарыстанне для грамадскай бяспекі, адміністратыўных або судовых працэдур.

б. Чэсную дзелавую практыку, добрасумленнае выкарыстанне, або любыя іншыя абмежаванні або выключэнні, вызначаныя заканадаўствам, да парушэння аўтарскага права або іншых дзейсных законаў.

6.2. Гэта ліцэнзія не ўздзейнічае на любыя правы правамерных карыстальнікаў для Здабычы або Паўторнага выкарыстання нязначнай часткі Кантэнта, падлічаныя колькасна і якасна для любых мэтаў, уключаючы стварэнне Вытворнай Базы Дадзеных (пры умове іншых правоў на Кантэнт, глядзіце Секцыю 2.4). Паўторнае і сістэматычнае Здабыццё або Паўторнае выкарыстанне нязначнай часткі Кантэнта можа аднак лічыцца Здабыццём або Паўторным Выкарыстаннем Значнай часткі Кантэнта.

7.0 Гарантыі і адмовы ад адказнасці

7.1 Гэта База Дадзеных ліцэнзавана Ліцэнзіярам
"як ёсць" і без ніякай гарантыі любога віду, як выяўлення, прапануемага або ўзнікаючага статуту, звычаю, звычайнай дзелавой практыкі або гандлю. Ліцэнзіяр адмыслова адмаўляецца ад адказнасці датычна любых і ўсіх мяркуемых гарантый або ўмоваў да прававога тытулу, непарушэнняў чужых правоў, правільнасці або паўнаты, прысутнасці або адсутнасці памылак, прыдатнасці для пэўных патрэбаў, таварнага выгляду і інш. Некаторыя юрысдыкцыі не дазваляюць выключаць прапануемыя гарантыі, у гэтым выпадку выключэнні вышэй не тычацца Вас.

8.0 Абмежаванні адказнасці

8.1 Пры ўмове, што любая адказнасць, якая не можа быць выключана або абмежаваня па закону, Ліцэнзіяр не адказвае за пашкоджанне або страту і яўна выключае ўсю адказнасць за іх, выкліканымі любым выкарыстаннем Вамі або кім-небудзь пад гэтай Ліцэнзіяй, па прычыне віны з боку Ліцензіяра або яе адсутнасці. Гэта выключэнне адказнасці ўключае (але не абмежавана): любыя спецыяльныя, другасныя, ускосныя, штрафныя або тыповыя страты, такія як згуба прыбытку, дадзеных, чакаемага прыбытку, а таксама страта бізнэса. Гэтыя выключэнні прымяняюцца, нават калі Ліцэнзіяр азнаёмлены з магчымай шкодай пералічанай вышэй.

8.2 Калі адказнасць не можа быць выключана законам, тады яна абмежавана да прамых і значных фінансавых страт у памеры, калі гэта прычынена даказанай нядбайнасцю Ліцэнзіяра.

9.0 Спыненне вашых правоў у гэтай ліцэнзіі

9.1 Любое парушэнне Вамі ўмоў і палажэнняў гэтай Ліцэнзіі аўтаматычна прыпыняюць гэту Ліцэнзію з непасрэдным уздзеяннем і без папярэджання Вас. Для пазбягання сумневу Асобы, якія ад Вас атрымліваюць гэту Базу Дадзеных, ўвесь або Значную частку Кантэнту, Вытворныя Базы Дадзеных або гэту Базу Дадзеных як частку Зборнай Базы Дадзеных пад гэтай Ліцэнзіяй, не будуць спынены пры ўмове, што іх выкарыстанне знаходзіцца ў поўнай адпаведнасці з гэтай Ліцэнзіяй або нададзенай ліцэнзіяй згодна Секцыі 4.8 гэтай Ліцэнзіі. Секцыі 1, 2, 7, 8, 9 і 10 перажываюць любое прыпыненне гэтай Ліцэнзіі.

9.2 Калі Вы не парушылі ўмовы гэтай Ліцэнзіі, Ліцэнзіяр не будзе прыпыняць Вашы правы, падараваныя ёй.

9.3 Пакуль не прыпынена згодна Секцыі 9.1 гэта Ліцэнзія дадзена Вам на працягу дзеяння дастасавальных правоў на гэту Базу Дадзеных.

9.4 Узнаўленне правоў. Калі вы прыпынілі ўсе парушэнні палажэнняў і ўмоваў гэтай Ліцэнзіі, тады вашы поўныя правы пад гэтай Ліцэнзіяй будуць узноўлены:

а. З улікам і пры ўмове пастаяннага прыпынення да 60-ага дня пасля спынення парушэнняў;

б. Пастаянна на 60-ы дзень пасля спынення парушэння пакуль іншае разумна не паведамлена Ліцэнзіярам; або

в. Пастаянна, калі разумна паведамлена Ліцэнзіярам пра парушэнне, Вы першы раз атрымалі папярэджанне аб парушэнні гэтай Ліцэнзіі ад Ліцензіяра і Вы выпраўляеце парушэнне хутчэй, чым 30 дзён пасля атрымання вамі гэтага папярэджання.

Асобы, якія падлягаюць пастаяннаму прыпыненню правоў не маюць права быць атрымальнікамі або атрымліваць ліцэнзію пад умовай Секцыі 4.8

9.5 Нягледзячы на вышэй сказанае, Ліцэнзіяр захоўвае права выпуску гэтай Базы Дадзеных пад іншымі ліцэнзійнымі ўмовамі, або прыпыніць распаўсюд, або закрыць доступ да гэтай Базы Дадзеных. Выпуск Базы Дадзеных пад іншымі ліцэнзійнымі ўмовамі або спыненне распаўсюду гэтай Базы Дадзеных не будзе вяртаць гэту Ліцэнзію (або любую іншую ліцэнзію, якая даравала або патрабуе ўмовы гэтай ліцэнзіі), і гэта Ліцэнзія будзе працягваць дзеянне ў поўную моц, пакуль не настане тэрмін сканчэння яе дзеяння.

10.0 Агульнае

10.1 Калі любы артыкул гэтай Ліцэнзіі празаны не сапраўдным або не мае позыўнай моцы, гэта не павінна уплываць на значнасць або позыўную моц астатніх умоваў і палажэнняў гэтай Ліцэнзіі і кожны застаўшыся артыкул гэтай Ліцэнзіі будзе дзейсны і будзе мець позыўную моц у поўным памеры, дазволеным законам.

10.2 Гэта Ліцэнзія з'яўляецца цэлай дамовай паміж бакамі у адносінах да правоў на Базу Дадзеных, дараваных ёй. Гэта замяняе любыя іншыя разуменні, дамовы або заявы ў адносінах да гэтай Базы Дадзеных.

10.3 Калі вы парушылі ўмовы гэтай Ліцэнзіі, Вы не будзеце мець права спадзявацца на ўмовы гэтай Ліцэнзіі або жаліцца на любыя парушэнні Ліцэнзіяра.

10.4 Выбар права. Гэта Ліцэнзія ўступае ў сілу і будзе падпарадкаваная законам у адпаведнай юрысдыкцыі, дзе ўмовы гэтай Ліцэнзіі неабходна выконваць. Калі стандартны набор падараваных дзейсным аўтарскім правам правоў і Правы на Базу Дадзеных у адпаведнай юрысдыкцыі ўключае дадатковыя правы, не падараваныя гэтай Ліцэнзіяй, гэтыя дадатковыя правы з'яўляюцца падараванымі ў гэтай Ліцэнзіі згодна ўмоў гэтай Ліцэнзіі.

Глядзець болей: http://opendatacommons.org/licenses/odbl/1.0/

Pages: ← previous Ctrl next
1 2

Original (English): Open Database License (ODbL)

Translation: © rizoma, LilleHavfrue .

License: СС BY-SA 4.0

translatedby.com crowd

Like this translation? Share it or bookmark!