Маніфест+карта паляка

Author: Фаланстэр. Link to original: https://github.com/rizomaa/rapping/tree/master/1 (Belarusian).

Translations of this material:

into English: Manifest+Polish Card. Translation complete.
Submitted for translation by Aliaksandra 09.04.2016 Published 1 year, 7 months ago.

Text

Прывітанне!

Гэта 8 выпуск Кухні Фаланстэра. З вамі Вялікі Біт і Энтрапія.

Сёння мы вербальна-інтэлектуальным спосабам
будзем гаварыць Маніфест Фаланстэра

Ёу!

Фаланстэр - гэта не фрылансер,
Гэта іншае слова, новая выснова,
Не ўстанова, а Ars Nova.

Наша прапазіцыя - новая дэфініцыя,
Гіка сацыяльнага традыцыя,
Актыўная пазіцыя.

Мы не зануды, ладзім розныя клубы,
Вычышчаем ад бруду нашу базу,
Запрашаем усякую навалач і заразу,
Будуем адразу тут
Будучыню,
Краім гісторыю,
Маркіруем тэрыторыю,
Ствараем лічбавую ўтопію.

Ты - Фаланстэр, я - Фур'е,
Ты - падвальчык, я - е-е!

Трэба выйсці па-за межы
нашых сценаў,
Каб лепей адчуваць подых
сацыяльных пераменаў
Мы прапаноўваем новае бачанне,
Якое не ўбачыш па тэлебачанню,

Надакучыла гэта сама-актуалізацыя,
Час заняцца сама-арганізацыяй,
Зрабіць лічбавую правакацыю,
Старых думак люстрацыю,
Дэцэнтралізацыю.

Ты - Фаланстэр, я - Фур'е,
Ты - падвальчык, я - е-е!

Фаланстэр - гэта рызома,
Паглядзі па-за зону камфорта
Шырэ-эй.

Гэта карта ў тваёй свядомасці
На мяжы невядомасці.
Гэта не месца, дзе ўсім цесна,
Гэта двор, па якім ходзяць
шукальнікі гісторый,
Стваральнікі мрый,
Рый-рый

Ты - Фаланстэр, я - Фур'е,
Ты - падвальчык, я - ее!

Я хлопец з Серабранкі.
Шэсць раніцы.
Устаю на працу ем аўсянку.
Пашу без перапынку, а потым на прыпынку
Стаю і мару:

Хацеў бы мець паршэ,
а дзенег нет ваабсчэ

Не трэба мучыцца,
Можна ў Польшы вучыцца,
Адкрый новы абшар,
Здзейсні кола сваіх мар.

Ка-а-арта паляка!
Пшэпрошэ пані.

Прыйшоў у візавы цэнтар,
Чакаю акцэпта,
Сказалі прынесці спраўку з работы,
Але я вось такая галота,
Усё на ібэй, на лотах.

А як табе такая камбінацыя?
Ці быў твой дзед пад польскай акупацыяй?
Ты ж не з вастоку!
Можа твая бабуля з-пад Беластоку?

Ка-а-арта паляка!
Пшэпрошэ пані.

Шукаў палякаў сярод сваякаў,
У трэцім калене,
Але нікога, зеро на сцэне.
Прыдумаў
Набуду карту за нешцякі,
Магчымасці тур фірмаў сёння, во якііія.

Ракам-ракам! Набудзь карту паляка!

Две тысячы дваццаты.
усе набылі карту паляка.

Ка-а-арта паляка!
Пшэпрошэ пані.