Лічбавая майстэрня. Дадатковыя старонкі

Translations of this material:

into English: Digital Laboratory. Additional pages. Translated in draft, editing and proof-reading required.
Submitted for translation by rizoma 04.02.2017

Text

Ініцыятыве

Што такое ініцыятыва.

Ініцыятыва - гэта грамадская некамерцыйная арганізацыя, праект або група, якая дзейнічае на карысць грамадства.

Пачынаюцы працу з ініцыятывамі мы звяртаем увагу на тры асноўныя каштоўнасці:

1. Ініцыятыва павінна быць некамерцыйнай, гэта значыць, што яе дзейнасць перш за усё накіравана на паляпшэнне грамадства.

2. Нам важна дапамагаць ініцыятывам, якія маюць або імкнуцца стварыць супольнасць і развіваюць унутранае самакіраванне.

3. Ініцыятыва, якой трэба дапамога, адкрытая, як для патэнцыйных удзельнікаў, так і для каманды Лічбавай Майстэрні.

У чым мы можам дапамагчы?

Адрамантаваць або стварыць сайт

Зрабіць дызайн плаката, банера, лагатыпа і г.д.

Напісаць мабільнае прыкладанне.

Пераставiць аперацыйную сістэму.

Перакласці вэб-сэрвіс або зрабіць ўрок па лічбавай бяспецы

А яшчэ мы вырашаем шмат iншых задач!

Як мы працуем?

У першую чаргу мы ствараем супольнасць айці-валанцёраў, якія ў патрэбны момант дапамагуць вашай задачы.

Па-другое, любую ініцыятыву, якая да нас звернецца мы разглядаем як партнёраў. Іншымі словамі, мы рашаем задачы разам напрацягу ўсяго ўзаемадзеяння. Варта памятаць, што мы не з’яўляемся сэрвісам або фірмай па стварэнню сайтаў.

І апошняе: у выніку нашай дапамогі, валанцёр і ініцыятыва ўзаемна перадаюць і атрымліваюць веды ў падтрымцы сваёй лічбавай інфраструктуры ў будучым, напрыклад, ініцыятыва ўмее размаўляць з айці-валанцёрамі, фармуляваць ім задачы.

Крокі

Пры атрыманні вашай анкеты мы рушым праз наступныя крокі:

Тэлефануем вам і высвятляем неабходнае ў задачы.

Пачынаем пошук валанцёра, або самі прыступааем да задачы, калі ў нас вызваляюцца рэсурсы каманды.

Сочым за прагрэсам працы над задачай і дапамагаем вырашаць непаразуменні з валанцёрам, калі такія ўзнікаюць

Для валанцёра

Хто такі айці-валанцёр?

Гэта чалавек, які мае тэхнічныя веды і выкарыстоўвае іх для дапамогі грамадскім ініцыятывам.

Самыя патрэбныя тэхналогіі

Для валанцёраў-праграмістаў: html, javascript, android css, php, wordpress, ssh, git, drupal, framework, linux, apache, mysql, UX/UI, java, gulp

Для дызайнераў - Adobe Photoshop, gimp, Adobe illustrator, CorelDraw, Inkscape, Adobe InDesign, Blender, Scribus

Для перакладчыкаў - гэта англійская, беларуская і руская мовы.

Для спецыялістаў па бяспецы - gpg, veracrypt, keepass, enigmail.

Асобныя і самыя важныя на сёння скілы - гэта падрыхтоўка тэхнічных заданняў для задач, з якімі прыходзяць грамадскія ініцыятывы і арганізацыі.

малюнак

Якія самыя частыя задачы?

Стварыць або адраматаваць сайтаў (front end, back end, dev-ops)

Намаляваць шапку сайта, лагатып або плакат.

Стварыць мабільнае прыкладанне або напісаць дадатковы модуль.

Як мы працуем з валанцёрам?

Пасля таго як валанцёр запаўняе анкету,

Мы звязваемся з ім і ўдакладняем вопыт,

Пасля шукаем з наяўных падыходзячую задачу.

Звязваем валанцёра з грамадскай ініцыятывай і дапамагаем наладзіць кантакт.

Сочым за працай, па выніках складаем справаздачу і пішам рэкамендацыю.

працуючы па схеме, апісанай ніжэй …

Што валанцёр атрымае ад супрацы з ініцыятывай?

Новыя знаёмствы з цікавымі людзьмі, якія робяць наша грамадства лепш.

Рэальныя і - самае важнае - карысныя праекты, якімі пачынаючы айцішнік папоўніць сваё рэзюмэ.

Сацыяльныя веды, якія дасведчаны праграміст зможа палепшыць, напрыклад, даведаўшыся пра тое, чым займаецца грамадская арганізацыя.

Падвышэнне валанцёрам свайго аўтарытэта і кармы за добра зробленую задачу сярод такіх жа прадстаўнікоў супольнасці айці-валанцёраў.

Рэкамендацыйны ліст і падзяку, у тым ліку адлюстараванне свайго імя на гатовай працы.

Кнопка “Стань валанцёрам”

Нашы правілы

Пры карыстанні сайтам вы згаджаецеся з наступным:

На сайце (у тым ліку - ў блогу) ўстаноўлены “Гугл Аналітыкс”. Гэта значыць, што трэці бок можа збіраць інфармацыю пра вас. Для тых, хто не згодны з такім падыходам, калі ласка выкарыстоўвайце адмысловыя плагіны на сваіх браўзерах (Напрыклад, Privacy Badger, Ublock і іншыя).

Блог сайта размяшче кукі на вашым кампьютары. Таму калі вы жадаеце іх адключыць карыстайцеся наладкамі браўзера.

Увесь кантэнт на сайце размяшчаецца пад ліцэнзіяй Creative Commons Attribution - Share Alike. Мы матывуем як грамадскія ініцыятывы, так і валанцёраў ствараць увесь кантэнт і код пад свабоднымі і адкрытымі ліцэнзіямі (Creative Common BY-SA 4.0, GNU GPL 3.0 і інш.).

Мы не нясем адказнасць за працу выкананую валанцёрам і яе якасць. Але мы зацікаўлены ў добрай і эфектыўнай рэалізацыі задач ініцыятыў. Таму будзем прыкладаць гэтаму вялікую ўвагу.