Кібер Кіно. Кінабункер 4.0-beta еп

Author: l_wells. Link to original: https://falanster.by/be/cyber_cinema (Belarusian).

Translations of this material:

into English: Cyber cinema. Cinemabunker 4.0-beta . Translated in draft, editing and proof-reading required.
Submitted for translation by l_wells 26.12.2016

Text

Кіно - гэта не толькі мастацкі момант, але таксама і наглядны дапаможнік, кіраўніцтва да дзеяння. ceaser_by

Глядзім кіно, якое хвалюе гікаў.

Куды ідзем?

•даследуем рэальны і магчымы свет лічбавых тэхналогіяў,

•да эстэтыкі сацыяльнага гіка,

•як можам змяніць свет.

Каго чакаем?

Фанатаў жанру, пісьменнікаў адзіночак, адмінаў 404, кібер кухараў, ты-ж-праграмістаў...

Усіх жадаючых пашырыць кругагляд па дадзенай тэме, падзяліцца думкамі, знайсці аднадумцаў, разам ствараць кібер моду і новую лічбавую будучыню.

Што будзе?

Глядзім фільмы на тэмы: кіберпанк, (анты)утопія, свет лічбавых тэхналогіяў, навуковая фантастыка, грамадства і тэхналогіі (мастацкія і дакументальныя), - падабраныя ўдзельнікамі Фаланстэра і заўзятымі наведвальнікамі, па спісу. Сустракаемся раз на тыдзень, па серадах, а 19.00 на базе Фаланстэра з сакавіка па травень 2016.

Як будзе?

Працягваючы традыцыю Кінабункера* дзелім увесь сезон на сэты - сустрэчы па адмысловай тэме. Адзін сэт (кінапрагляд) - адзін фільм. Але ў адрозненне ад класічнага Кінабункера мы будзем прытрымлівацца адной тэматыцы на працягу сезона.

“На пляцоўцы Кінабункера будзе адбывацца фарміраванне альтэрнатыўных поглядаў на розныя тэмы і актуальныя праблемы грамадства. Тут ствараецца новае бачанне Свету.” - пасланне стваральнікаў ініцыятывы.

Ролі і магчымасці

Можна ўдзельнічаць у кінапаказах не толькі, як глядач, але і як мадэратар, дакладчык, малявальшчык афіш, мэнэджэр па сацыяльных сетках, падвышаючы сваю карму:

•Мадэратар сустрэчы рыхтуе фільм і пытанні да фільма, якія прапануецца абмеркаваць пасля прагляду, сочыць за парадкам, часам...

•Дакладчык можа падрыхтаваць свае бачанне праблем і рашэнняў, якія закранае фільм (15-20 хв).

•Мастак - робіць афішу.

•Мэнэджэр па сац. сетках распаўсюджвае афішу з тэкстам абвесткі.

geek commit

Як трапіць на кінапрагляд?

Прагляды адбываліся штосераду з сакавіка па травень.

Час збору 18.30-19.00, а 19.00 слухаем даклад, калі ёсць, 19.20 уключаем фільм. Кожную сераду (з сакавіка па травень).

Месца вул. Захарава 77а, пам 2 “Б”

Кантактны нумар +375 29 8602312

Сярэдняя працягласць 2.00-2.50 гадзіны

Глядзім! Думаем! Гічым!

ЧЫТАЙЦЕ ВЫНІКІ ЧАЦВЁРТАГА СЕЗОНУ

ДАВЕДКА

*Кінабункер - ініцыятыва супольнасці “Забей”, якая ладзілася на працягу 2008-2011 гадоў, мэта якой - адкрыццё ведаў пра грамадства, гісторыю, палітыку, фарміраванне думак, развіццё ідэй праз кіно і пабуджэнне да грамадскай актыўнасці. (Чытаць на сайце zabej.info)