Капэкс. 1 сезон

Author: Фаланстэр. Link to original: https://falanster.by/be/K-Pax (Belarusian).
Tags: K-Pax, клубы, перакладчыкі, эксперыменты Submitted by Aliaksandra 17.05.2016. Public material.
Education stems from the desire to learn. With that, you don't need schools. Without it, all the schools in the UNIVERSE are useless...

Know Belarusian?

Why don't you want to start to translate this material? You can invite your friends to help you.

* :
 

All can see and participate is translation


Text

Капэкс – клуб Аматараў перакладу і Эксперыментатараў – клуб, які збірае перакладчыкаў-параноікаў ці людзей, неабыякавых да моваў. Клуб валанцёраў-перакладчыкаў на базе Фаланстэра.

Перакладчык-параноік – гэта сацыяльны гік, які разумее ў чым цымус перакладу і што працэс перакладу складаецца не проста з “узяў і пераклаў”. Перакладчык-параноік – гэта такая істота, якая не спыніцца, пакуль не знойдзе лепшы адпаведнік. Эксперыментаваць перакладчык-параноік любіць не толькі са словамі і тэкстамі, але і з прыладамі для перакладу, з сацыяльным узаемадзеяннем унутры валанцёрскага клуба і па-за межамі яго, з формамі сумеснай дзейнасці гікаў-перакладчыкаў.

Задачы

Першая! Дапамагаць Вялікаму і Жахліваму Фаланстэру разграбаць перакладчыцкія завалы і перабіраць лінгва-бульбу.

Мы робім лепшае даступным :)

Другая! Шукаць магчымасці для рэалізацыі назапашаных скілоў таксама і па-за межамі Фаланстэру. Супрацоўнічаем з цікавымі ініцыяіывамі і суполкамі.

Дапамагаем сябрам.

Трэцяя! Развіваць клуб і развівацца самім ва ўсе магчымыя бакі для выканання першай і другой задачы. Ладзім тэматычныя сустрэчы, цікавыя варкшопы з цікавымі спікерамі, сустракаемся для кінапраглядаў і розных іншых івэнтаў.

Ініцыятыва і самаадукацыя.

Хто можа да нас далучыцца?

Той, хто адчувае ўнутры зараджэнне нейкай невядомай істоты. Можа гэта сацыяльны гік?

Той, хто плануе прайсці праз усе выпрабаванні лёсу і стаць перакладчыкам-параноікам.

Той, хто горача жадае паспрабаваць паваланцёрыць з намі.

Той, хто хоча нават толькі адным вокам глянуць, што тут у нас такое робіцца.

Нам няважна, які колер вашай скуры, ваш узрост, веравызнанне, гендарная прыналежнасць і нават ўзровень мовы. Кожнаму знойдзем занятак!

Як гэта зрабіць? Квэст №1

Далучыцца!

Адкуль назва? Квэст №2

А адкуль вынятка?

"Education stems from the desire to learn.

With that, you don't need schools.

Without it, all the schools

in the UNIVERSE are useless...”

“Источник образования в желании познавать.

И когда есть такое желание, не нужны школы.

А без него все школы ВСЕЛЕННОЙ бесполезны...”

Прапануй свой пераклад на беларускую!