Інструмент Удзелу

falanster.by, “Инструмент Участия”, public translation into Belarusian from Russian More about this translation.

Translate into another language.

Не задавальняюць беларускія законы? Хочаш падправіць што-небудзь у нашым заканадаўстве? Сёння ты можаш стаць сааўтарам першага беларускага закона, напісанага людзьмі і дзеля людзей! Фаланстэр заканчвае першы этап прылады калектыўнага сеткавага ўдзелу ў распрацоўцы законаў, а таксама актыўна збірае каманду для далейшага развіцця платформы.

Інструмент Удзелу - гэта анлайн-платформа для калектыўнага напісання законапраектаў усімі зацікаўленымі бакамі. Мэта нумар адзін - гэта Закон "Аб грамадска карыснай дзейнасці". На ім будзе абкатана як сама платформа, гэтак і праверана тэхналогія калектыўнага ўдзелу. Да распрацоўкі платформы і абмеркавання закона запрашаюцца ўсе, чыя дзейнасць можа трапляць пад рэгуляванне гэтым законам, а менавіта:

гарадскія супольнасці (экалагічныя, вела, спартыўныя)

супольнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі,

некамерцыйныя і няўрадавыя арганізацыі

сацыяльныя прадпрымальнікі

камерцыйныя арганізацыі, практыкуючыя прынцып сацыяльнай адказнасці,

любыя грамадзяне, групы і ініцыятывы, зацікаўленыя ў большым удзеле сеткавых жыхароў у агульных справах і праектах,

валанцёры, мецэнаты, ахвяравальнікі на грамадскую дзейнасць.

Як будзе працаваць платформа:

Любы жадаючы ініцыюе прапанову абмеркавання законапраекта. Ён прадастаўляе накід, праект закона ці хаця б агульнае апісанне прызначэння закона.

Любы іншы карыстальнік платформы (напрыклад, лідэр арганізацыі, актывіст, валанцёр, або незалежны юрыст, грамадзянін) можа прапанаваць праўкі, заўвагі і дадаткі да пэўнага раздзелу законапраекта.

Усе зацікаўленыя карыстальнікі могуць абмеркаваць з аўтарам праўкі або прагаласаваць за іх, а могуць дадаць сваю заўвагу і прапанову да законапраекту.

Пасля шырокіх дыскусій і галасавання ўсе найбольш значныя праўкі збіраюцца ў адзіны дакумент і перадаюцца ў Парламент (ці іншаму воргану, упаўнаважанаму прымаць законы).

Мы размясцілі прэзэнтацыю, якая апісвае агульны падыход працы Інструмента Ўдзелу:

У дадзены момант нам патрэбна дапамога ў дапрацоўцы і тэставанні платформы Інструменту Ўдзелу, а таксама тыя, хто ўжо гатовы ўзяцца за абмеркаванне законапраекта "Аб грамадска карыснай дзейнасці".

Яшчэ карысная інфармацыя:

Запоўніць анкету для ўдзелу!

Працоўная старонка праекта на вікі Фаланстэра

За сустрэчамі каманды можна сачыць на галоўнай старонцы у календары сайта.

© falanster.by

Original (Russian): Инструмент Участия

Translation: © rizoma, baradzinka, meequz, violence .

License: СС BY-SA

translatedby.com crowd

Like this translation? Share it or bookmark!