Як інфармацыйныя тэхналогіі могуць дапамагчы сумеснаму спажыванню?

Translations of this material:

into English: Story 1. How digital technology can help to develop collaborative consumption?. Translation complete.
Submitted for translation by rizoma 17.07.2015 Published 1 year, 8 months ago.

Text

Як інфармацыйныя тэхналогіі могуць дапамагчы сумеснаму спажыванню?

Серыя расповядаў пра Беларусь пачнецца з гісторыі праекта - “Разам Лепш” http://razam-lepsh.by/, які закліканы дапамагчы людзям абменьвацца рэчамі для агульнага дабрабыту. Нядаўна давялося пагутарыць з актыўным удзельнікам ініцыятывы Ратмірам, які не толькі лічыць, што іншы свет магчымы, але і актыўна будуе яго.

“Мы ствараем вэб-сэрвіс, з дапамогай якога людзі могуць дзяліцца сваімі рэчамі і ведамі, а таксама самім знаходзіць патрэбнае. Кшталту сацыяльнай сеткі узаемадапамогі,” - кажа адзін з пачынальнікаў ініцыятывы Ратмір, які ўжо чацьвёрты год жыве на хутары пад Полацкам разам са сваёй жонкай Эльгай, трыма канямі, трыма кошкамі ды сабакам. Увесь гэты час яго сядзібу наведваюць розныя госці часам і вандроўнікі з couchsurfing.org. Амаль кожны з гасцёй чымсьці дапамог, зрабіў свой унёсак у стварэньне іх утульнага кутка. У сваю чаргу, маладая сям’я з радасьцю прымае гасцей і даем магчымасьць пабачыць, як яшчэ можна жыць на нашай цудоўнай Зямлі.

Вось што кажа Ратмір пра прычыны, якія падштурхнулі да стварэння “Разам Лепш”: “Калі мне самому спатрэбіліся пэўня рэчы, я які раз узгадаў, што прыйдзецца пытаць у сябраў, знаёмых. Тады прыйшла думка, сабраць усе рэчы і майстэрства, якімі людзі хочуць дзяліцца, у адным мецы, каб хутка можна было знасці тое, што патрэбна.”

Акрамя праекта, пра які пойдзе ніжэй гаворка, Ратмір з’яўляецца не толькі актыўным будаўніком сваёй сядзібы, але і вядзе партал ecoby.info, дзе канцэнтруецца інфармацыя пра новы экалагічны тып сумеснага пражывання ў Беларусі.

Пачатак і каманда

Устаўка відыё: https://www.youtube.com/watch?v=TGwJ0kCy6Hs

Зараз подач з гэтай справай сфарміравался супольнасць каля 200 чалавек https://vk.com/razam.lepsh . Зараз адбываецца тэсціраванне анлайн пляцоўкі.

Праект падтрымліваюць людзі з розных сацыяльных груп: прадпрымальнікі, студэнты, фермеры, гаспадыні.

Падрабязней у выніках апытання. https://docs.google.com/document/d/1WGxenAZutBOVOOYP0ZKurzCZ3vZPCpI2Tcg_1onWm8Y/edit

Ядро каманды гэтай ініцыятывы складаецца з дзвух чалавек: дзейсна Ратміра https://www.facebook.com/ratmir.by (займаецца праграмаваннем) і яго паплечніка Вадзіма https://www.facebook.com/vadim.kastritsky (каардынацыя і публічныя камунікацыі), а таксама шэрагу людзей, якія далучаюцца да канкрэтных справаў.

Рэсурсы

Асноўны рэсурс праекта: чалавечы час.

Хостынг прадстаўляе удзельнік праекта, усю працу робяць удзельнікі каманды і валанцёры, плаформа распрацоўваецца на базе JS-фрэймворка Meteor.

“Разам лепш” з'яўляецца валанцёрскім праектам, актыўна выкарытоўвае краўдсорсынгавую пляцоўку Талака (talaka.by), ад якой атрымлівае шмат карысных ведаў: як весьці кампанію, як зацікавіць людзей, як даносіць свае думкі да аўдыторыі, як скласьці дэтальны план рэалізацыі праэкту з улікам неабхожных рэсурсаў для яго ўвасабленьня. Іншым партнёрам з’яўляецца супольнасці па свабоднаму абмену паслугамі vk.com/c_f_s_e.

Сумеснае спажыванне

Калі я запытаў, у што вы верыце калі рыхтуеце свой праект, Ратмір адказаў: “Я веру у тое, што мір добры, і што людзі могуць дапамагаць адзін аднаму і атрымліваць ад гэтага задавальненне. Насамрэч, для дасягнення грамадства дабрабыту патрэбна не так шмат, сумеснае спажыванне толькі адзін крок да росквіту.”

Між іншым, сумеснае спажыванне (collaborational consumption) - гэта сусветны трэнд, які ацэньваецца ў грашовым эквіваленце ў дзясяткі мільярдаў даляраў. Ён можа несьці камерцыйную складчыну, ці быць цалкам дабрачынным. Самы просты прыклад: калі чалавек едзе на машыне кудысьці далёка, і ў яго ёсьць вольныя месцы. Тады, праз адзін з сэрвісаў carsharing, ён можа знайсьці тых, каму таксама трэба ехаць у той бок, і хто гатовы часткова пакрыць выдаткі на паліва.

Ратмір дадае: “Калі у нас на хутары з'явіліся суседзі, і ўсім трэба было нешта будаваць, з’явілася неабходнасць у такой рэчы, як бензабур. Набываць яго аднаму - накладна, бо ён будзе стаяць большую частку часу без справы. Таму мы дамовіліся й набылі яго на траіх, і цяпер кожны карыстаецца ім, калі яму трэба)”.

Складанасці

Найбольшая складанасць у праекце - гэта забеспячэнне пастаяннай распрацоўкі платформы. Часам яна перапыняецца з-за неабходнасці зарабляць грошы на жыццё. Асноўным выхадам з гэтай праблемы Ратмір бачыць у пастаянным маніторынгу розных тэматычных мерапрыемсnвах, напрыклад, такіх, як хакатоны, дзе можна прыцягнуць новых валанцёраў і ўвагу іншых супольнасцяў.

Падобнымі да ініцыятывы “Разам Лепш!” займаецца ў Беларусі арганізацыя Фіальта (http://stuffmates.com/), у Расіі ёсць некалькі блізкіх праектаў, але яны больш сканцэнтраваны або на паслугах, або на рэчах, хтосці выкарыстоўвае унутраную валюту. “Пачынанні, якія б цалкам адпавядалі нашай ідэі, мы не сустракалі, менавіта таму мы працягваем займацца праектам Разам Лепш, і адкрыты да супрацы”, - распавядае Ратмір.

Устаўка: http://www.talaka.by/images/f0cd/22f0/41f0/1650/f09c/6e37/51e9/d648/img_5530e80677536.jpg

Зараз найбольш значным для Разам Лепш з'яўляецца завяршэнне працы над бэтаверсіяй і тэставы запуск, каб на практыцы зразумець, што працуе добра, што варта пераглядзець.

Цікава ведаць

Чатыры тактыкі, якія выкарыстоўвае каманда і могуць быць каарысны для вашай ініцыятывы:

Зразумела, што, ня кожны можа доўгі час працаваць на адным энтузіазме. Звычайна, калі чалавек перагарае, мы проста пакідаем яго ў спакоі, але не забываемся на яго, дасылаем навіны, трымаем у курсе спраў, і, як з'яўляецца неабходнасьць - зьвяртаемся да яго па дапамогу.

Больш індывідуальных кантактаў і сустрэч у рэале з валанцёрамі і супольнасцю праекта, напрыклад раз на месяц.

Адлюстроўваць імёны і выявы ўдзельнікаў у розных інфармацыйных матэрыялах. Дарыць сувернірную прадукцыю (майкі, значкі), тым хто дапамог праекту.

Асновай любога паспяховага ўзаемадзеяння з'яўляецца давер і добразычлівасць.

© Mikhail V. License: CC BY-SA 4.0 Int