Фаланстэр. Справаздача 2015

Author: Фаланстэр. Link to original: http://falanster.by/be/news/falanster-spravazdacha-2015 (Belarusian).
Tags: 2015, справаздача, што было Submitted by Aliaksandra 14.02.2016. Public material.

Translations of this material:

into Russian: Фаланстер. Отчёт 2015. Translation complete.
Submitted for translation by Aliaksandra 18.02.2016 Published 1 year, 9 months ago.
into English: Falanster. Report 2015. Translation complete.
Submitted for translation by Aliaksandra 14.02.2016 Published 1 year, 9 months ago.

Text

Невялікі агляд спраў, якія Фаланстэр ладзіў на працягу 2015 года. Дзейнасць можна падзяліць на ўнутраную будоўлю супольнасці і праекты, накіраваныя на змяненне свету.

Праекты, накіраваныя на свет

Інструмент удзелу

Ініцыятыва па распрацоўцы платформы для абмеркавання і прыняцця рашэнняў. Мінулай зімой мы распачалі сумесную супрацу па праекту з арганізацыяй АКТ, якая распрацоўвала закон «Аб грамадска карыснай дзейнасці». Са свайго боку мы стварылі саму платформу-сайт да вясны 2015, і гатовы былі запускаць яе ў свет. Але на момант запуску аказалася, што часу на абмеркаванне зменаў не так шмат.

Гатовая платформа не знайшла прымянення ў гэтым выпадку, але тэма пасеяна і наша распрацоўка можа быць заточана пад іншую тэму, пры жаданні ініцыятыўных людзей выносіць важныя пытанні на абмеркаванне інтэрнэт-карыстальнікаў.

Ars Nova. Клуб вывучэння свабодных графічных прылад

Клуб быў паспяхова праведзены з лютага па травень і быў першым месцам па мэтанакіраванаму абмену ведамі для мастакоў, дызайнераў, архітэктараў, якія жадаюць выкарыстоўваць свабодныя праграмы для працы.

Мэш-клуб

Эксперыментальны праект па вывучэнні мэш сетак (вайфай) і грамадства. Ён складаўся з сустрэч па вывучэнню і будаванню бяздротавых сетак, наладцы ПЗ, фарміраванню каманды і з тэставых вылазак на буйныя імпрэзы і фэсты, дзе сеткі ўжо разгортваліся і выкарыстоўваліся.

Колькасць удзельнікаў каманды мянялася ад 2 да 5-6 чалавек. Атрымалася разгарнуць сеткі для «Кірмашу моладзевых ініцыятыў», летніку лінуксойдаў «LVEE», фэсту «Ліпень Про», Метафэсце, а таксама накапіць шмат інфармацыі пра рэакцыю грамадства на інавацыі.

Вікіфікацыя

Адзін з буйных напрамкаў дзейнасці ў 2015 годзе. Ідэя павелічэння свабодных ведаў на беларускай мове ў Вікіпедыі і прыцягнення новых удзельнікаў знайшла сабе ў арганізацыйнай падтрымцы вікі-супольнасці, шэрагу майстар-класаў «Як працаваць з Вікіпедыяй» па розных кутках краіны, а таксама ў праекце «Вікі-дапаможнік».

На працягу лета і восені мы стварылі брашуру для вікі-рэдактараў пачаткоўцаў. Праект рабіўся сіламі валанцёраў і актыўных вікі-рэдактараў. З дапамогай сродак краўдфандынгу мы зрабілі друк асобнікаў класічнага і афіцыйнага правапісу. Летам 2015 года адбылася першая паспяховая вікі-экспедыцыя ў аграгарадок Башні.

800 на 600

Дасуг для тэхнічнай моладзі. Тут хлопцы і дзяўчаты паялі і вывучалі розныя тэхналогіі. Каманда актыўных паяльшчыкаў вырасла і распачала ладзіць свой, асобны ад Фаланстэра праект: Torchwood. Пакуль складана меркаваць пра яго паспяховасць, але спроба разбудоўвання яшчэ адной аўтаномнай супольнасці – гэта добрая з’ява для гікаў.

Будоўля Фаланстэра

Пад гэтай назвай мы разумеем развіццё арганізацыі: колькасць сябраў, спосабы прыняцця рашэнняў, клімат, этыка і эстэтыка і г.д.

На працягу года колькасць актыўнага ядра засталася прыкладна такой жа ад 2 да 5 чалавек, фармальная колькасць чальцоў Фаланстэра зменшылася да 14 чалавек. Але ў той жа час вясной 2015 мы адзначылі, што на працягу 2014-пачатку 2015 года каля 50 валанцёраў дапамагалі нам у розных праектах, у тым ліку некалькі практыкантаў.

Удзялілі час развіццю ідэнтычнасці Фаланстэра і прыйшлі да высновы, што найбольш блізка да нас – гэта паняцце «сацыяльны гік».

Ад «Наваселля» да «Актавай залы»

З восені распачалі праект пошуку ініцыятыў, гатовых раздзяліць нашы ідэі, для сумеснай арэнды памяшкання з імі. У нас размяшчаліся AIESEC (праект моладзевых валанцёрскіх абменаў па ўсім свеце), псіхалагічны гурток, шэраг ініцыятыў. І дагэтуль мы супрацоўнічаем з Adukacyja.info.

Мы прапаноўвалі сумесны быт у памяшканні і стваралі хаб для актыўных ініцыятыў. Асноўныя ўмовы супрацы – адкрытасць у камунікацыях, у рашэннях і планах сваёй каманды, выкарыстанне прылад працы каманды ў сеціве, падтрымка чысціні і г.д. Верагодней за ўсё гэта ініцыятыва будзе працягнута і ў гэтым годзе.

Хутка будзе артыкул з нашымі планамі на 2016-2017.