Фаланстэр. Reboot. 2016–2017

Translations of this material:

into Belarusian: Falanster. Reboot. 2016-2017. 94% translated in draft. Almost done, let's finish it!
Submitted for translation by Aliaksandra 02.06.2016

Text

Зараз пачнем расповяд пра гэты год і пачатак наступнага.

Вызначыўся асноўны кірунак

Лічбавая Майстэрня

Гэтая ініцыятыва – наша пілотная спроба для пачатку актыўнага развіцця лічбавага валанцёрства ў Беларусі. Лічбавая валанцёрства – гэта дапамога ў паляпшэнні або стварэнні сайту, змене дызайну прыкладання, кансультацыя наконт онлайн-прыладаў або пераклад нейкага онлайн-сэрвісу.

Гэтую ініцыятыву мы падзялілі на тры ўзроўні. Па-першае, мы самі дапамагаем ініцыятывам “прапамаваць” іх лічбавы патэнцыял. Па-другое, мы стымулюем IT-валанцёраў уключыцца ў дапамогу ініцыятывам праз розныя актыўнасці офлайн (хакатоны, фестывалі) і онлайн. І трэці узровень – гэта разгортванне онлайн пляцоўкі ў інтэрнеце, дзе грамадскія ініцыятывы здолеюць заявіць пра свае патрэбы, а IT-валанцёры змогуць абіраць таго, каму яны жадаюць дапамагчы.

Актыўнасць будзе падзеленая на крокі:

конкурс “Гікі і ініцыятывы”, дзе ініцыятывы змогуць апісаць свае лічбавыя патрэбы, а валанцёры – абраць ініцыятыву і дапамагчы ёй;

гік-хостынг, які забяспечыць некамерцыйныя грамадскія ініцыятывы хостынгам і сэрвісамі, зробіцца пляцоўкаю для эксперыментаў гікаў;

лічбавы валанцёр – разгортванне онлайн-пляцоўкі для ўзаемадзяння валанцёраў і ініцыятыў, якім трэба дапамога.

Мы плануем разгарнуць Лічбавую Майстэрню на 2016 і пачатак 2017 года.

Актыўнасці, накіраваныя на рост супольнасці Фаланстэра

Кібер Кінабункер

Напрацягу вясны ў Фаланстэры будзе адбывацца Кібер Кінабункер. Гэта працяг класічнага Кінабункера з большай увагай да тэмы лічбавых тэхналогіяў у сучасным жыцці, у тым ліку будуць праглядацца стужкі на тэму кіберпанку, антыўтопіяў і камп’ютараў. Тут у нефармальнай атмасферы будуць абмяркоўвацца тэмы праглядаў, развівацца магчымыя сцэнары бачання будуныні Беларусі ў глабалізаваным лічбавым свеце.

Валанцёры

EVS – гэта Еўрапейская валанцёрская служба. Тут мы будзем спрыяць росту супольнасці за кошт доўгатэрміновага абмену ведамі з валанцёрамі з-за мяжы, а таксама ўзмацненню сувязяў з падобнымі да нас арганізацыямі ў Еўропе.

Мясцовым валанцёрам мы будзем прапаноўваць інтэлектуальны і прафесійны рост падчас практыкі і стажыровак у Фаланстэры.

Тэхкластар

Напрацягу зімы-вясны 2016 г. плануем палепшыць электронную інфраструктуру Фаланстэра. Перадусім гэта адаптаванне сайту пад сучасныя патрэбы і “прапампоўванне” СРМ. І, па-другое, гэта запуск уласнага сэрвера Фаланстэра.

Кухня Фаланстэра

Гэта відэа-блог, у якім мы рапавядаем пра тое, што адбываецца ў Фаланстэры, нават калі мы не праяўлем вонкавай актыўнасці, а плануем, рыхтуемся і рэфлексуем. Гэты блог будзе распавядаць у тым ліку і пра наша бачанне свету.

Актавая Зала

Мы працягнем праект Наваселле – Актавая Зала і будзем дапамагаць блізкім па духу актывістам і некамерцыйным ініцыятывам, якія маюць патрэбу у памяшканні ды іншых магчымасцях, што можа прапанаваць Фаланстэра.

Іншыя актыўнасці. Вікіфікацыя

Апошняе, але не менш значнае – гэта вікі-кірунак. Сёлета мы сканцэнтруемся на вікі-экспедыцыях. Таксама будзем спрыяць пашырэнню вікі-валанцёрства і развіццю праектаў юзэр-групы, у тым ліку наладжванню сувязяў вікі-супольнасці і на краінным узроўні, і на міжнародным полі.

Прыярытэты

Як бачым, планаў – гара! Найбольшую ўвагу мы будзем надаваць першай ініцыятыве, інтэнсіўнасць росту астатніх будзе залежаць ад дынамікі развіцця супольнасці Фаланстэра.