Фаланстэр. Частыя пытанні

Author: falanster.by. Link to original: http://falanster.by/be/pytanni (Belarusian).
Tags: фаланстэр Submitted by rizoma 13.08.2015. Public material.

Translations of this material:

into English: Falanster. Frequent Questions. Translated in draft, editing and proof-reading required.
Submitted for translation by rizoma 13.08.2015

Text

Частыя пытанні

Хто мы?

Глядзім! Думаем! Дзейнічаем!

Мы – моладзевае аб’яднанне, якое жадае пазітыўных сацыяльна-эканамічных пераменаў, разбурэння грамадскіх стэрэатыпаў.

Што мы робім?

Мы аб’ядноўваем сацыяльна актыўных маладых людзей для рэалізацыі грамадскіх і моладзевых праектаў. Сярод іх:

+ Праекты

Смачная Творчасць

Інструмент Удзелу

Вікіфікацыя

+ Клубы

Што мы ўжо зрабілі?

Праекты, якія мы ўжо зрабілі:

Drupal-злёт

Кінабункер

Турнір нефармалаў

Турнір пасіянарыяў

Дапаможнік раварыста

Што мы плануем?

Праекты і планы:

Праект “Інструмент удзелу”, дзе збіраем каманду для ўдзелу ў хакатоне;

Праект "Экасістэма Свабоднай Творчасці" (2014-2016). Вывучаем капірайт, робім краўдсорсінг закона;

Узмацняем Школу Фаланстэра і запускаем праект “Медыя Цэнтр”;

Працягваем падтрымліваць праекты з адкрытымі дадзенымі, вікі-тэхналогіямі, сістэмамі кіравання кантэнтам;

Ствараем рэспубліканскую арганізацыю.

Каму гэта патрэбна?

Нашымі праектамі мы хочам аб’яднаць людзей з агульнымі інтарэсамі, якія могуць дапамагчы ці паўплываць на юрыдычныя і грамадскія праблемы, якія мы падымаем у сваіх праектах.

Навошта ўсё гэта?

Мы сацыяльныя наватары. Наша задача - фармаванне новых формаў адносін і ўкараненне іх у нашым грамадстве.

Адкуль бярэм сродкі на праекты?

Мы – некамерцыйная арганізацыя. Існуем дзякуйючы падтрымцы неабыякавых людзей.

Жадаеце дапамагчы праекту? Гэта можна зрабіць так.

З чаго ўсё пачалося?

Гісторыю нашага аб’яднання мы візуалізавалі ў гэтай прыгожай і інфарматыўнай прэзентацыі.

Як далучыцца да нашай працы?

Далучыцца да нашай каманды вельмі проста!

Калі вы старэйшыя за 14 гадоў, вы маеце шмат ідэй і вялізнае жаданне дапамагчы нашым праектам ці нават стварыць свой – дастаткова звязацца з намі.

Чым яшчэ можа зацікавіць праца з намі?

Мы разам вырашаем усе пытанні і абмяркоўваем ідэі. Кожны з нас – вельмі важная частка каманды.

У нашых праектах патрэбныя мастакі, дызайнеры, журналісты, генератары ідэй і нават проста тыя, хто любіць стасавацца з людзьмі. Таму кожны вольны раскрыць сябе ў тым, што ён сам абярэ для сябе.

Акрамя гэтага, у нас можна прыемна бавіць час сярод аднадумцаў, а таксама проста знайсці сабе сяброў.

Нашыя кантакты

Асобная старонка з нашымі кантактамі тут.

Нашу працу мы каардынуем праз інтэрнэт сэрвісы, спасылкі на якія можна знайсці тут.

Таксама мы маем штомесячныя сустрэчы ў рэале. Прасцей за ўсё нас знайсці ў справах якія мы робім.

СМІ пра нас

Спасылка на публікацыі.

© http://falanster.by/. License: СС BY-SA