Creative Commons

Translations of this material:

into English: Creative Commons. 94% translated in draft. Almost done, let's finish it!
Submitted for translation by GreenLos 02.11.2017
into Russian: Перевод "Creative Commons". Translation is not started yet.
Submitted for translation by GreenLos 02.11.2017

Text

Што такое Creative Commons?

Толькі ўяві: ты, душэўны і сябравіты, жадаеш накарміць смачнымі дранчікамі ўвесь навакольны свет. Гатаваць самому, дарэчы, сэнсу няма, а вось навучыць рэцепту – справа іншая. Ты робіш дранікаблог, куды ўжо гатовы дадаць чыёсці відэа, прышпільныя фатаграфіі з інета і пашагавыя інструкцыі, што распрацаваў кулінар з лепшай у горадзе сталоўкі. І ўсе бы добра, але капірайт глядзіць на цябе і ціхенька гаворыць “ну-ну, паспрабуй - я пагляджу”.

“А вось і паспрабую” – аднойчы дзёрзка адказаў капірайту прафесар права Лорэнс Лессіг і ў 2001 годзе даў дарогу Creative Commons (CC) - некамерцыйнай арганізацыі, што стварыла бясплатныя для выкарыстання публічныя ліцэнзіі. З дапамогай гэтых ліцэнзій аўтары могуць даступна і зразумела выказаць сваю волю адносна твораў і распаўсюджваць іх больш шырока і вальготна.

Чаму Фаланстэр займаецца гэтым?

Мы таксама любім дранікі:) І шчыра жадаем папулярызаваць ідэі спрашчэння заканадаўства, што пацягне за сабой больш адкрыты дасяг да твораў. Фаланстэр з'яўляецца філіялам Creative Commons у Беларусі (хэш-тэг #ccbelarus). Мы верым, што за ліцэнзіямі СС крыецца будучыня ўзаемаадносін паміж аўтарамі і карыстальнікамі, а капірайт - гэта застарэла, нягнутка і нямодна. Дзеля міру ў аўтарскім свеце мы актыўна спрыяем даследаванням, вывучэнню прымянення юрыдычных механізмаў, якія дазваляюць пераадольваць бар'еры капірайту.

Чаму “Смачная творчасць?”

Наша ініцыятыва - стварэнне новых правілаў ўзаемадзеяння з аўтарскімі правамі, якія будуць зразумелыя для кожнага, а карыстацца імі будзе настолькі ж проста, як згатаваць талерку дранікаў. Смачна гучыць?

З кім працуем?

Кансультацыі

Фаланстэр праводзіць бесплатныя кансультацыі па выкарыстанню ліцэнзій СС для:

прадстаўнікоў грамадскіх ініцыятыў

некамерцыйных арганізацый

блогераў, журналістаў

творцаў (музыкаў, пісьменнікаў, фільммэйкераў і т.д.)

навукоўцаў і даследнікаў

Стажыроўкі і валанцёрства

Мы прапануем расшырэнне навуковага досведу адносна працы з ліцэнзіямі СС для студэнтаў, маладых спецыялістаў і даследчыкаў. У нас можна:

атрымаць тэму для курсавой або дыплома

прайсці студэнцкую практыку

паваланцёрыць непасрэдна ў арганізацыі

Лекцыі, презентацыі і прамоўцыя

Каманда Фаланстэра праводзіць лекцыі і майстар-классы для:

супольнасцяў

навучэнцаў

працаўнікоў бібліятэк, музеяў, галерэй

настаўнікаў

усіх зацікаўленых.

Гісторыя дзейнасці

2014

люты 2014 - пераклады Deeds

люты 2014 - Дзень адкрытых дадзеных

пачатак лета - восень 2014 - Смачная творчасць

лета-восень - перапіска з дзяржворганамі

29 жніўня 2014 - заснаванне Фаланстэра

Вынік: Аднавілі дзейнасць у фармаце “філіял”, наладзілі міжнародныя сувязі, правялі рэвізію задач і бачання будучай дзейнасці, акцентаваліся на папулярызацыі СС

2015

з канца 2014 - Вікіфікацыя

люты 2015 - удзел у дні адкрытых дадзеных

сакавік 2015 -дзень адкрытых адукацыйных рэсурсаў

восень 2015 - стварэнне ФБ-групы СС

Выданне на СС: дапаможнікі вікіпедыста (2015,2016), раварыста (2013, 2014, 2017)

Вынік: Перапрафіляваліся на практычную і больш выніковую дзейнасць

2016

удзел у канферэнцыях (Женева, красавік 2016; Капікэмп, кастрычнік 2016, Лінуксоўка 2016, Лісабон, верасень 2016)

кастрычнік 2016 - тыдзень адкрытага доступа

лістапад 2016 - сустрэча у Мінску: Беларусь- Украіна

Вынік: Аднавілі дзейнасць у фармаце “філіял”, наладзілі міжнародныя сувязі, правялі рэвізію задач і бачання будучай дзейнасці, акцентаваліся на папулярызацыі СС

2017 (што плануем рабіць)

Вікіфікацыя (працягваем)

стварэнне мануалаў для супольнасцяў і творцаў

разгортванне сертыфікацыі арганізацый

пераклад ліцэнзій на беларускую мову (конкурс)

перамовы з супольнасцямі па сумеснай працы над зменай капірайта

Чакаемы вынік:

Пазнаваемасць брэнда СС і валоданне элементарными ведамі ў мэтавых групах. Пастаянны паток валанцёраў, 3-4 партнёра па змене капірайта, веданне планаў і дэталяў дзяржворганаў па змяненні капірайта

Сертыфікацыя:

Мы прапануем зацікаўленым супольнасцям, а таксама галерэям, бібліятэкам і музеям прасці нашу сертыфікацыю - пацверджанне таго, што вашы веб-рэсурсы адпавядаюць патрэбным крытэрыям адкрытасці і свабоднасці. Не хвалюйцеся: гэта не балюча - быццам камарык укусіць. Затое потым наведвальнікам вашага блога ці партала не прыйдзецца доўга думаць, на якіх умовах можна ўзяць у вас той ці іншы артыкул або фатаграфію.

Дапаможнікі:

Калі няма часу даехаць да Фаланстэра і атрымаць паўнаважную кансультацыю, то самае яно - пагартаць разумную кніжку. У дапамогу ўсім творцам мы выпусцілі спецыяльныя дапаможнікі, дзе дакладна распавялі, якім чынам трэба карыстацца ліцэнзіямі СС. Спампаваць можна тут.

Налепкі:

Падтрымаць дзейнасць Фаланстэра можна праз данэйт. За гэта вы, акрамя плюсаў у карму, атрымаеце прышпільную налепку (мо і не адну), якую мы стваралі з прымяненнем усіх правілаў ліцэнзій СС. Будзе магчымасць паказаць сябрам і нават троху распавесці пра Creative Commons - станеце нашым тайным агентам.

Кантакты

Знайсці нас можна у офісе па адрасу: г.Мінск, вул.Захарава, 77а, пам.1Н, пак. 2 б (5 пад'езд, металічныя дзверы злева з паштовай скрыняй, уніз па прыступках і дзверы направа, на вакне таблічка "Фаланстэр" - усё прасцей, чым здаецца:)

Па любым пытанням звяртайцеся:

Тэлефон +375 29 860 23 12

Пошта: [email protected]

Сайт: https://falanster.by

Facebook https://www.facebook.com/groups/1675631576015100/

Дадатак і змены, на кастрычнік’2017

А калі кінуць гэту справу?

У жорсткіх умовах капірайта можа не атрымаецца пакаштаваць смачныя дранікі.

Таму варта не толькі засеяць градку добрым насеннем, але і стварыць спрыяльныя ўмовы для іх росту.

Стварэнне спрыяльных умоваў для творчасці, перадачы ведаў, эканамічных адносінаў, пабудаваных на адкрытых прынцыпах, і ёсць задача граекта “Градка”.

Рэцэпт дранікаў вядомы, але каб ежа была смачная і натуральная градка павінна быць адмыслова дагледжана.

Тут слайдэр або асобнае фота

Вынікі працы на Градцы

Суполка. Акрамя стварэння філіяла Creative Commons (2014) шэраг ініцыятыў і аўтараў выкарыстоўваюць крыэйтыў команз у сваёй дзейнасці, фарміруецца супольнасць людзей падзяляючых прынцыпы адкрытага доступа і свабоднага выкарыстання кантэнта.

Медыя. Тэма ліцэнзій Creative Commons вышла за рамкі акадэмічных даследванняў і стала рэгулярна з’яўляцца не толькі на шэрагу тэматычных канфэрэнцый ці круглых сталоў, але загучала ў дзяржаўных установах і СМІ.

Закон. З 2018 году, найбольш верагодна, пачнуць дзейнічаць змены ў заканадаўства аб аўтарскім праве, якія вызначаюць адкрытыя ліцэнзіі, як прыняты інструмент для аўтараў, да чаго мы лічым спрычыніліся таксама.

Аднак працы на Градцы яшчэ засталося шмат.

© Фаланстэр. License: CC BY-SA 4.0